Як у краіне мяняецца ІКТ-інфраструктура, якім у гэтым годзе будзе форум ТІБО і многім іншым у інтэрв'ю БЕЛТА расказаў Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган Доля сектара інфарматызацыі і сувязі ў ВУП Беларусі за апошнія восем гадоў вырасла больш чым удвая да 5,5%. Як у краіне мяняецца ІКТ-інфраструктура, якім у гэтым годзе будзе форум ТІБО, калі адменяць роўмінг у Саюзнай дзяржаве і што чакае тарыфы пасля выключэння паслуг сувязі са сферы натуральных манаполій, у інтэрв'ю БЕЛТА расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган. - Якія вынікі 2018 года для галіны сувязі можна назваць галоўнымі? Read more about Як у краіне мяняецца ІКТ-інфраструктура, якім у гэтым годзе будзе форум ТІБО і многім іншым у інтэрв'ю БЕЛТА расказаў Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган PDF
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у Міністэрскай сустрэчы краін-удзельніц Усходняга партнёрства па пытаннях лічбавай эканомікі 28 лютага 2019 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган прыняў удзел у трэцяй Міністэрскай сустрэчы Усходняга партнёрства па пытаннях лічбавай эканомікі, якая прайшла ў г.Бухарэсце (Румынія) у рамках старшынства Румыніі ў Савеце Еўрапейскага саюза, якое ажыццяўляецца ў першым паўгоддзі 2019 года . Read more about Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прыняў удзел у Міністэрскай сустрэчы краін-удзельніц Усходняга партнёрства па пытаннях лічбавай эканомікі PDF
У Мінску праходзіць міжнародны форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гісторыі поспеху і перспектывы» Сёння, 26 лютага, у Мінску адбылося адкрыццё міжнароднага Форуму «Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гісторыі поспеху і перспектывы». З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнуўся Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, які адзначыў, што Беларуссю ўзяты курс на ўкараненне ўсіх новых тэхналогій, якія дазволяць дзяржаве дамагчыся мэтаў ўстойлівага развіцця, а таксама павышэння ўзроўню жыцця грамадзян, рэспубліка ўжо мае пэўны вопыт укаранення смарт-тэхналогій. Read more about У Мінску праходзіць міжнародны форум «Разумныя ўстойлівыя гарады: тэхналагічныя трэнды, гісторыі поспеху і перспектывы» PDF
Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы Сёння, 25 лютага, Міністр сувязі і інфарматызацыі Шульган Канстанцін Канстанцінавіч наведаў Гродзенскі філіял РУП «Белтэлекам» і Гродзенскі філіял РУП «Белпошта» і сустрэўся з працоўнымі калектывамі. Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання для працоўнага калектыву па тэме ідэалагічнага дня: Магчымасці грамадзян для ажыццяўлення дзейнасці без рэгістрацыі ў якасці суб'екта прадпрымальніцтва. Тасама Шульган К.К. адказаў на пытанні, якія цікавяць супрацоўнікаў. Read more about Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы PDF
У Гродна адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі «Гісторыя Гродзенскай пошты» 25 лютага 2019 года ў Гродна адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі «Гісторыя Гродзенскай пошты», якая размешчана на першым паверсе Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта». Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, намеснік старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зоя Кулеша, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Іван Пратасевіч. Read more about У Гродна адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаянна дзеючай экспазіцыі «Гісторыя Гродзенскай пошты» PDF
Міністр сувязі і інфарматызацыі прыняў удзел у адкрыцці спецыялізаванага цэнтра фехтавання ў Гродна 25 лютага ў Гродна адкрыўся спецыялізаваны Цэнтр фехтавання. Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, старшыня назіральнага савета грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання» Канстанцін Шульган, старшыня Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў Ігар Жук, старшыня грамадскага аб'яднання «Беларуская рэспубліканская федэрацыя фехтавання» Аляксей Аўсянкін, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белтэлекам» Віктар Мацвееў, дырэктар Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Іван Пратасевіч. Read more about Міністр сувязі і інфарматызацыі прыняў удзел у адкрыцці спецыялізаванага цэнтра фехтавання ў Гродна PDF
Выязны прыём у Карэліцкім участку электрасувязі 22 лютага правядзе першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрый Генадзевіч 22 лютага 2019 года ад 12.00 да 13.00 у Карэліцкім участку электрасувязі першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8-01596-20020. Папярэдні запіс ажыццяўляецца па тэлефоне: 8-01562-61440. Месца правядзення прыёму: г.п. Карэлічы, завулак Піянерскі 8, кабінет начальніка ўчастка электрасувязі, 2-гі паверх. Read more about Выязны прыём у Карэліцкім участку электрасувязі 22 лютага правядзе першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрый Генадзевіч PDF
Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» У суботу, 23 лютага 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»: намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06; генеральным дырэктарам РУП «Белтэлекам» Сівадзедавым Сяргеем Іванавічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77; намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белпошта» Дарошка Дзмітрыем Валянцінавічам па тэлефоне +375 (17) 293-59-14. Read more about Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній» PDF
21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы 21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы. У гэта свята РУП «Белпошта» правядзе ў вылучаных аддзяленнях паштовай сувязі рэспублікі промамерапрыемства «Дзень роднай мовы». У кліентаў будзе магчымасць купіць паштовую картку і напісаць цёплыя словы на беларускай мове ў адрас сяброў і блізкіх, а супрацоўнікі кампаніі бясплатна даставяць іх у любую кропку Беларусі! У г. Мінску «Дзень роднай мовы» пройдзе: ▪Паштамт, пр-т Незалежнасці, д. 10, з 16.00 да 18.00 ▪АПС № 88, вул. Пуліхава, д. 19, з 15.00 да 16.00 Read more about 21 лютага адзначаецца Міжнародны Дзень роднай мовы PDF
Мінсувязі спрасціла парадак выкарыстання шэрагу радыёэлектронных сродкаў у ходзе падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года У рамках падрыхтоўкі да правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, а пасля і іншых значных спартыўных спаборніцтваў, іншых культурна-відовішчных мерапрыемстваў, а таксама забеспячэння знаходжання афіцыйных замежных дэлегацый, дэманстрацыі радыёэлектронных сродкаў на выставах Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь унесены змены ў пералік радыёэлектронных сродкаў і высокачастотных прыладаў, эксплуатацыя якіх ажыццяўляецца без адпаведнага дазволу на права выкарыстання радыёчастотнага спектру, якое выдаецца ў выніку прысваення (назначэння) радыёчастаты або радыёчастотнага Read more about Мінсувязі спрасціла парадак выкарыстання шэрагу радыёэлектронных сродкаў у ходзе падрыхтоўкі і правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года PDF