У Зале алімпійскай славы НАК Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 95-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама»
Сёння, 18 красавіка, у Зале алімпійскай славы Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя паштовага праекта, прымеркаванага да 95-годдзя Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама».
Ва ўрачыстай цырымоніі гашэння прынялі ўдзел:
Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шэдко Дзмітрый Генадзевіч;
Старшыня цэнтральнага савета БФСТ «Дынама» палкоўнік міліцыі Бароўскі Андрэй Леанідавіч.