Міністр сувязі і інфарматызацыі ўручыў узнагароды лепшым жанчынам галіны
Напярэдадні цудоўнага веснавога свята, 8 Сакавіка, міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў уручыў узнагароды лепшым жанчынам галіны.
На мерапрыемстве, якое стала традыцыйным, прысутнічалі прадстаўніцы арганізацый сістэмы Мінсувязі з усіх рэгіёнаў краіны. Сяргей Папкоў цёпла павіншаваў прысутных з надыходзячым святам, пажадаўшы моцнага здароўя, вясновага настрою, натхнення і аптымізму.