Падзяка Прэзідэнта Беларусі аб'яўлена выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў краіны.
Адпаведнае распараджэнне Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў 16 чэрвеня.
У групе студэнтаў з 18 чалавек, якія прадстаўляюць розныя ВНУ Беларусі, падзякай Прэзідэнта Беларусі за выдатныя поспехі ў вучобе і актыўную грамадскую дзейнасць удастоена студэнтка факультэта інжынірынгу і тэхналогій сувязі Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі Пяцюль Дар'я.
Віншуем Дар'ю і ўсіх студэнтаў з гэтай заслужанай узнагародай! Жадаем далейшых поспехаў і новых дасягненняў!