Пры арганізацыі работы па выкарыстанні партала рэйтынгавай ацэнкі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі неабходна ўлічваць палажэнні наступных нарматыўна-правовых актаў:абзац шосты подпункта 3,5 пункту 3 Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарата і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» (далей — Дырэктыва № 2);Палажэнне аб партале рэйтынгавай ацэнкі, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2019 г. № 765 «Аб партале рэйтынгавай ацэнкі» (далей – Палажэнне);Інструкцыю аб парадку функцыянавання партала рэйтынгавай ацэнкі, зацверджаную пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2019 г. № 19 (далей – Інструкцыя).Меры па забеспячэнні эфектыўнага выкарыстання парталавызначэнне ў дзяржаўным органе (арганізацыі) службовых асоб, адказных за рэалізацыю функцый, указаных у пункце 13 Палажэннявызначэнне арганізацый, якія падлягаюць рэгістрацыі ў якасці аб’ектаў ацэнкі, або ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў (арганізацый) на партале рэйтынгавай ацэнкіінфармаванне грамадзян і папулярызацыя партала рэйтынгавай ацэнкіунясенне неабходнай і дакладнай інфармацыі ў асабісты электронны кабінет аб’екта ацэнкі, упаўнаважанага дзяржаўнага органа (арганізацыі)фарміраванне ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі (арганізацыямі) лакальных рэестраў аб’ектаў ацэнкіманіторынг і аналіз эфектыўнасці дзейнасці аб’ектаў ацэнкі, уключаных у лакальны рэестр аб’ектаў ацэнкі ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа (арганізацыі)вядзенне ўліку інфармацыі пра якасць аказваемых паслуг і (ці) пра адміністрацыйныя працэдуры, якія выконваюцца, яе выкарыстанне пры ацэнцы дзейнасці аб'ектаў ацэнкі, а таксама пры правядзенні ратацыі іх кіруючых кадраўрэгістрацыя на партале рэйтынгавай ацэнкіРэгістрацыя аб'екта ацэнкі, упаўнаважанага дзяржаўнага органа і арганізацыі на парталеРэгістрацыя ажыццяўляецца:аўтаматычна пры выкарыстанні для аўтарызацыі электроннага лічбавага подпісу, які вырабляецца з выкарыстаннем асабістага ключа, сертыфікат адкрытага ключа якога выдадзены Рэспубліканскім цэнтрам сертыфікацыі Дзяржаўнай сістэмы кіравання адкрытымі ключамі праверкі электроннага лічбавага подпісу Рэспублікі Беларусьпраз зварот да аператара партала рэйтынгавай ацэнкі (рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Цэнтр лічбавога развіцця») аб прадастаўленні лагіна і пароляУ звароце да аператара парталу рэйтынгавай ацэнкі неабходна ўказаць наступныя даныя:рэгістрацыйны нумар (нумар уліку плацельшчыка) і поўную назву арганізацыіпасаду, адрас электроннай пошты і кантактны тэлефон асобы, адказнай за запаўненне і актуалізацыю звестак аб аб’екце ацэнкі, упаўнаважаным дзяржаўным органе і арганізацыі, маніторынг якасці аказання паслуг і (ці) ажыццяўленне адміністрацыйных працэдур (у выпадку калі такіх асоб некалькі — указваюцца пасада, адрас электроннай пошты і кантактны тэлефон кожнай з іх) Пасля рэгістрацыі на партале рэйтынгавай ацэнкі аб'ектам ацэнкі ўпаўнаважаным дзяржаўным органам і арганізацыяй забяспечваецца ўнясеннем звестак у іх асабістыя электронныя кабінеты у адпаведнасці з раздзелам 3 Інструкцыі Пры гэтым аб’ект ацэнкі, упаўнаважаны дзяржаўны орган і арганізацыя становяцца даступнымі для прагляду і ацэнкі грамадзянамі на партале рэйтынгавай ацэнкі толькі пасля ўнясення ў асабісты электронны кабінет звестак пра іх месца знаходжання і сферу (ы) жыццядзейнасці, у якіх яны аказваюць паслугі, ажыццяўляюць адміністрацыйныя працэдуры. Фарміраванне лакальных рэестраў аб’ектаў ацэнкі ажыццяўляецца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі. У сувязі з гэтым у арганізацыйна-распарадчых дакументах, накіраваных на рэалізацыю пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 13 лістапада 2019 г. № 765 у сістэме ўпаўнаважанага дзяржаўнага органа (арганізацыі), мэтазгодна прадугледзець неабходнасць паведамлення аб’ектамі ацэнкі дадзенага ўпаўнаважанага органа (арганізацыі) пасля рэгістрацыі на партале рэйтынгавай ацэнкі шляхам накіравання інфармацыі па форме, указанай у дадатку да Інструкцыі Сфарміраваныя лакальныя рэестры аб’ектаў ацэнкі зацвяржаюцца ўпаўнаважанымі дзяржаўнымі органамі і арганізацыямі і накіроўваюцца аператару парталу рэйтынгавай ацэнкі.Аператар парталу рэйтынгавай ацэнкі на падставе атрыманых лакальных рэестраў аб’ектаў ацэнкі ажыццяўляе размежаванне ўзроўня доступу ўпаўнаважаных дзяржаўных органаў і арганізацый да інфармацыі на партале рэйтынгавай ацэнкі.Пасля гэтага ўпаўнаважаным дзяржаўным органам і арганізацыям прадстаўляецца доступ (магчымасць прагляду інфармацыіі аб ацэнках і каментацыях грамадзян) да тых аб’ектаў ацэнкі, якія ўваходзяць у сфарміраваныя і зацвержаныя імі лакальныя рэестры аб’ектаў ацэнкі.Такім чынам, сістэмна пабудаваная і якасна праведзеная работа па фарміраванню лакальнага рэестра аб’ектаў ацэнкі, а таксама дакладнае і карэктнае ўнясенне інфармацыі аб’ектамі ацэнкі ў асабістых кабінетах дазволіць ўпаўнаважанным дзяржаўным органам і арганізацыям мець у асабістым электронным кабінеце інфармацыю аб якасці абслугоўвання насельніцтва і ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур у адносінах усіх падначаленых (якія уваходяць у склад, сістэму) арганізацый.Пры гэтым функцыянал парталу рэйтынгавай ацэнкі прадугледжвае, что ацэнкі. Атрыманныя структурнымі падраздзяленнямі дзяржаўнага органа (арганізацыі), а таксама аб’ектамі ацэнкі, уключаннымі ў іх лакальныя рэестры аб’ектаў ацэнкі ўплываюць на пазіцыю рэйтынга гэтых дзяржаўных органаў (арганізацый). Пунктам 13 Палажэння ўстаноўлена, што ўпаўнаважаныя дзяржаўныя органы і арганізацыіі не радзей за адзін раз у паўгоддзе ажыццяўляюць маніторынг і аналіз эфектыўнасці дзейнасці аб’ектаў ацэнкі, уключаных ў іх лакальны рэестр аб’ектаў ацэнкі, адсочваюць атрыманыя імі ацэнкі, а таксама змяненні іх пазіцыіі ў рэйтынгу аб’ектаў ацэнкі Па выніках правядзення маніторынгу і аналізу эффектыўнасці дзейнасці аб’ектаў ацэнкі накіроўваюцца рэкамендацыі аб прыняцці мер, накіраваных на павышэнне якасці абслугоўвання насельніцтва і (або) ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур.Пры гэтым упаўнаважаныя дзяржаўныя органы і арганізацыі маюць права запытваць у аб’ектаў ацэнкі, уключаных у іх лакальны рэестр аб’ектаў ацэнкі, інфармацыю аб выкарыстанні партала рэйтынгавай ацэнкі, пазіцыі ў рэйтынгу аб’ектаў ацэнкі, а таксама аб мерах, якія прымаюцца для павышэння якасці абслугоўвання насельніцтва. PDF