На чарговым пасяджэнні Савета па праектах у сферы лічбавага развіцця разгледжаны пул прапанаваных праектаў на наступны перыяд. У фокусе ўвагі пытанні: мадэрнізацыя інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры на мяжы з акцэнтам на падтрымку палітыкі «лічбавага суверэнітэту»; фарміраванне сістэмы падтрымкі прыняцця рашэнняў у сферы масавай інфармацыі. Пры гэтым, як адзначыў старшыня Савета – Міністр сувязі і інфарматызацыі Кірыл Залескі: «Праекты на будучы перыяд павінны адбірацца з захаваннем разумнага балансу: задача – не імкнуцца да татальнай аблічбоўцы ўсіх працэсаў, а забяспечыць эфектыўныя пераўтварэнні з дапамогай «лічбы» для насельніцтва і эканомікі. У гэтых мэтах у кароткі тэрмін будуць перагледжаны крытэры, па якіх будуць адбірацца будучыя праекты з максімальным арыенцірам на людзей». Акрамя лічбавых праектаў на будучы перыяд, члены Савета разгледзелі актуальныя прапановы Мінгарвыканкама і МЖКГ. У выніку да канца бягучага года варта чакаць з'яўленне на платформе «разумны горад» сэрвісаў для атрымання ўсёй інфармацыі аб спартыўным жыцці сталіцы з магчымасцю падачы заявак на ўдзел у іх. Інсайд: пасля распрацоўкі сервісу на базе горада Мінска ён будзе гатовы да ўкаранення ва ўсіх рэгіёнах краіны. А яшчэ па выніках праектаў гэтага года грамадзяне і спецыялісты са сферы ЖКГ атрымаюць магчымасць дыстанцыйна: устаць/прыняць на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў; зарэгістраваць дагавор найму жылога памяшкання; узаемадзейнічаць па пытанні прадастаўлення арэнднага жылля; атрымліваць аператыўна актуальную інфармацыю аб жыллёвым фондзе. PDF