РУП «Белпошта» і Беларуская Праваслаўная Царква з 2 чэрвеня па 15 верасня 2025 года праводзяць конкурс дзіцячых малюнкаў па тэматыцы праваслаўных і дзяржаўных свят і святочных дзён.
Конкурс праводзіцца па трох намінацыях:
«Рэлігійныя хрысціянскія святы»
(«Нараджэнне Хрыстова. Традыцыі свята Нараджэння», «Хрышчэнне Гасподне. Богаяўленне», «Уваскрасенне Хрыстова – Пасха Гасподня»),
«Праваслаўнае краязнаўства і духоўная культура»
(«Праваслаўныя падзвіжнікі і святыя беларускай зямлі», «Прыгажосць праваслаўных храмаў і святых месцаў малой радзімы», «Дзень праваслаўнай кнігі. Дзень беларускага пісьменства»),
«Гістарычная памяць і сямейныя каштоўнасці»
(«Пакроў Прасвятой Багародзіцы. Дзень маці. Дзень бацькі. Дзень сям'і», «Дзень Перамогі. Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. Дзень міру. Радаўніца – дзень асаблівага памінання спачылых продкаў», «Божы свет вакол нас. Міжнародны Дзень міру. Малітва аб міры»).
Умовы правядзення конкурсу:
Да ўдзелу дапускаюцца дзеці ва ўзросце ад 9 да 15 гадоў (уключна).
Прымаюцца малюнкі, выкананыя алоўкам, фарбамі або маркерамі на паперы для малявання фармату А4.
На малюнку не дапушчаюцца надпісы.
На адваротным баку малюнка павінны быць указаны: прозвішча, імя, імя па бацьку, узрост аўтара, назва малюнка, кароткае апісанне ідэі малюнка, у выпадку выявы архітэктурных помнікаў – іх наймення.
Як падаць заяўку:
Запоўненую заяўку на ўдзел, запоўненую бацькам або законным прадстаўніком згоду на апрацоўку персанальных даных дзіцяці і запоўненую настаўнікам згоду на апрацоўку сваіх персанальных даных накіроўвайце на адрас выдавецкага цэнтра «Марка» РУП «Белпошта»: пр. Незалежнасці, 10, 220050, г. Мінск.
Вынікі конкурсу размяшчаюцца на афіцыйных інтэрнэт-парталах і ў сацыяльных сетках арганізатараў 6 кастрычніка 2025 года.
На аснове малюнкаў пераможцаў будуць выраблены мастацкія немаркіраваныя карткі.