Шульган Канстанцін Канстанцінавіч нарадзіўся 11 ліпеня 1965 года ў горадзе Бяроза Брэсцкай вобласці.
У 1984 скончыў Мінскі аўтамеханічны тэхнікум па спецыяльнасці эксплуатацыя і наладка станкоў з лікавым праграмным кіраваннем.
У 1989 годзе скончыў Мінскае вышэйшае інжынернае зенітнае ракетнае вучылішча супрацьпаветранай абароны (факультэт сувязі і аўтаматызаваных сістэм кіравання).
З 1989 па 1991 г.г. праходзіў ваенную службу ў Дзяржаўным тэхнічным камітэце СССР.
З 1991 па чэрвень 2008 г. займаў розныя пасады ў Дзяржаўным цэнтры бяспекі інфармацыі.
З 2008 года па 17 жніўня 2018 года ваенная служба на афіцэрскіх пасадах у Аператыўна-аналітычным цэнтры пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, у тым ліку з красавіка 2016 года ў пасады намесніка начальніка ААЦ пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
З 18 жніўня 2018 года па 3 сакавіка 2025 года міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.