18 красавіка 2025 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Культурна-адукацыйны праект «Цягнік Памяці» з серыі «Сумесны выпуск Беларусі і Расіі». Мастак Аляксандр Маскавец (Расія). Дызайн Яўгеніі Бядонік (Беларусь). Фота для канверта Першага дня Таццяны Уласенка. Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». «Цягнік Памяці» – расійска-беларускі культурна-адукацыйны праект, накіраваны на аб'яднанне моладзі розных краін, фарміраванне паважлівых адносін і разумення значнасці гераічных подзвігаў нашых дзядоў і прадзедаў, знаёмства з культурай і традыцыямі суседніх дзяржаў. Удзельнікі «Цягніка Памяці» адпраўляюцца ў падарожжа па маршруце, які ўключае наведванне гарадоў-герояў, мемарыяльных комплексаў, музеяў, месцаў баявой славы і іншых памятных месцаў. «Цягнік Памяці» дапамагае захаваць сувязь пакаленняў, перадаючы эстафету памяці ад ветэранаў да маладых людзей, якія стануць захавальнікамі гэтай гісторыі ў будучыні. Да паштовай маркі прымяняецца прыкладанне AR MARKA BELARUS. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне на паштамце Мінска і ў Санкт-Пецярбургу будуць праводзіцца спецыяльныя гашэнні на канверце «Першы дзень». Малюнак Малюнак PDF