Дзяржаўных узнагарод і Падзякі Прэзідэнта Беларусі ўдастоены больш як 60 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці. Адпаведныя ўказ і распараджэнне падпісаў 17 красавіка Аляксандр Лукашэнка. Ордэны, медалі і ганаровыя званні прысвоены за: шматгадовую плённую працу, заслугі ў сферы аховы дзяржаўнай мяжы, дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў, значны асабісты ўклад ва ўмацаванне міжнацыянальных адносін, ўдасканаленне падатковай сістэмы, сродкаў сувязі, развіццё аграпрамысловага і паліўна-энергетычнага комплексаў, лясной гаспадаркі, прамысловасці, выдатныя дасягненні ў сферах аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту. Вялікая група работнікаў удастоена медаля "За працоўныя заслугі". Сярод іх – першы намеснік генеральнага дырэктара РУП "Белтэлекам" Мельнікаў Генадзь Васільевіч і намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях Брэсцкага філіяла РУП "Белтэлекам" Говін Генадзь Міхайлавіч. PDF