ТІБО-2021

Друкаваная версія

У Беларусі створаны арганізацыйны камітэт для падрыхтоўкі і правядзення XXVII Міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ТІБО-2021.

Адпаведнае распараджэнне 23 сакавіка падпісаў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Аляксандравіч Галоўчанка.

Старшынёй аргкамітэта прызначаны міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган.

У склад арганізацыйнага камітэта увайшлі прадстаўнікі міністэрстваў, ведамстваў, розных асацыяцый.

Даты правядзення вызначаны з 1 па 4 чэрвеня 2021 г. у г. Мінску.

Сайт форуму ТІБО-2021