У Беларусі ўводзіцца адміністрацыйная адказнасць для сотавых аператараў за невыкананне патрабаванняў да ахопу тэрыторыі і якасці паслуг сотавай сувязі

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Закон Рэспублікі Беларусь ад 15 красавіка 2026 г. № 138-З "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях адміністрацыйнай адказнасці", які быў прыняты Палатай прадстаўнікоў 13 сакавіка 2026 г. і адобраны Саветам Рэспублікі. Гэтым Законам уводзіцца адміністрацыйная адказнасць за парушэнне аператарам сотавай сувязі патрабаванняў заканадаўства да ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паслугамі сотавай сувязі і іх якасці ў выглядзе накладання штрафу ў памеры да тысячы базавых велічынь.

Давайце разбірацца! :)

Асноўнымі нарматыўнымі дакументамі па пытаннях аказання паслуг сотавай рухомай электрасувязі з"яўляюцца:

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 жніўня 2024 г. № 335;

Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 31 снежня 2024 г. № 1073 (у рэдакцыі Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30.09.2025 № 540).

Што вызначана гэтымі дакументамі?

Абавязковыя для аператараў сотавай сувязі патрабаванні да ахопу тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паслугамі сотавай сувязі і іх якасці.

Аб"ектамі кантролю выканання гэтых патрабаванняў з"яўляюцца г. Мінск, абласныя і раённыя цэнтры, гарады і пасёлкі гарадскога тыпу, а таксама астатняя тэрыторыя Рэспублікі Беларусь, уключаючы аўтамабільныя дарогі і чыгункі, населеныя пункты з колькасцю 25 чалавек і больш.

Хто будзе кантраляваць выкананне патрабаванняў да сотавай сувязі?

Указам Прэзідэнта № 335 на Дзяржаўную інспекцыю Рэспублікі Беларусь па электрасувязі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі (дзяржаўнае прадпрыемства "БелДІЭ") ускладзены функцыі кантролю (нагляду) за ахопам тэрыторыі Рэспублікі Беларусь паслугамі сотавай рухомай электрасувязі і іх якасцю.

Як будзе ажыццяўляцца кантроль за выкананнем патрабаванняў да сотавай сувязі?

Кантроль за выкананнем патрабаванняў да сотавай сувязі будзе здзяйсняцца дзяржаўным прадпрыемствам "БелДІЭ" на планавай і паэтапнай аснове.

Дзяржаўнае прадпрыемства "БелДІЭ" ў выпадку выяўлення факту невыканання сотавым аператарам патрабаванняў да сотавай сувязі вядзе адміністрацыйны працэс, устанаўлівае вінаватую асобу і накіроўвае дакументы ў суд для прыняцця рашэння.

Рашэнне і памер штрафу па адміністрацыйным парушэнні выносіцца судом.

Дзе акумулююцца вынікі кантролю і як яны выкарыстоўваюцца?

Уся інфармацыя аб кантролі за выкананнем патрабаванняў да сотавай сувязі акумулюецца ў сістэме "ХВАЛЯ" (хваля.бел) і даступная аператарам для планавання мерапрыемстваў па ўхіленні выяўленых недахопаў.

Малюнак
Малюнак
Малюнак
Малюнак
Малюнак
Малюнак
Малюнак
Малюнак