Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 16 жніўня 2025 г. № 440 унесены змяненні. Аб'ёмы фінансавання мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы ўдакладнены для эфектыўнага завяршэння праектаў у бягучым годзе. Таксама партфель праектаў Дзяржаўнай праграмы папоўніўся новым мерапрыемствам па стварэнні аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы «Кадры», якая забяспечыць цыфравізацыю кадравай работы дзяржорганаў. Усяго ў рамках Дзяржаўнай праграмы ў 2025 годзе будзе завершана рэалізацыя 35 лічбавых праектаў, якія будуць садзейнічаць трансфармацыі і павышэнню эфектыўнасці працэсаў у розных галінах эканомікі. https://pravo.by/document/?guid=12551&p0=C22500440 Малюнак PDF