Па слядах BUDEXPO-2026. Пра тое, як алгарытмы мяняюць фізіку будаўнічага рынку, ШІ становіцца памочнікам архітэктара і як аблічбавалі жыццёвы цыкл такога капрызнага прадукту, як таварны бетон, чытайце ў матэрыялах рубрыкі «Тэма нумара». Ад кропкавых рашэнняў — да экасістэм. Як ШІ-агенты і інтэлектуальныя платформы ўжо працуюць у фінансавых установах Беларусі — разбіраем на прыкладзе кейсаў Альфа Банка, Мтбанка і Ашчад Банка ў блоку «Агентурная сетка». Глабальны крызіс або стымул да змен? У рубрыцы «Аналітыка — ключавыя тэзісы даклада Сусветнага паштовага саюза «Стан паштовага сектара 2026». Пра тое, чаму звыклыя падыходы больш не працуюць, як новыя правілы трансгранічнага гандлю перакроілі сусветную лагістыку і за якімі лічбавымі стратэгіямі стаіць будучыня глабальнай паштовай сеткі — чытайце ў матэрыяле. Сусветны дзень пошты. У кастрычніку ў работнікаў РУП «Белпошта» – другое прафесійнае свята, і лепшыя з іх атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды. Але яшчэ да гэтага РУП «Белпошта» правяла рэспубліканскія першынствы прафесійнага майстэрства сярод вадзіцеляў, паштальёнаў і спецыялістаў па паштовай дзейнасці. Вынікі – у рубрыцы «Конкурсы». Сезонныя клопаты. Зіма – на парозе, значыць пара падумаць пра дровы. У верасні лясгасы краіны запусцілі адзіную вэб-платформу і чат-бота для анлайн-афармлення заявак на драўнянае паліва. Падрабязнасці – у матэрыяле «За дровамі – не ў лес, а на сайт». За рамкамі друкаванай версіі «Веснік сувязі» расказвае пра сувязь і «лічбу» – цяпер у тэлеграм-канале @VSbel_by Толькі актуальны парадак дня – чытайце і падпісвайцеся! PDF