💳Пастанова Мінпрацы і сацабароны ад 10 кастрычніка 2025 г. № 116. 📨 Стандарт устанаўлівае патрабаванні да трох прафесій у паштовай галіне: ✅Паштальён (5-6 разрады) ✅Спецыяліст па паштовай дзейнасці ✅Начальнік аддзялення сувязі 🔽Пералік абагульненых працоўных функцый і працоўных функцый, уключаных у прафесійны стандарт: ✅выманне простых адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі з паштовых скрынь, суправаджэнне, дастаўка і абмен пошты і брызентавых сумак з наяўнымі грашыма; ✅дастаўка (уручэнне) тэлеграм, адпраўленняў Netліст, друкаваных сродкаў масавай інфармацыі, простых адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі; ✅дастаўка і ўручэнне паштовых адпраўленняў, якія рэгіструюцца; дастаўка і выплата пенсій, дапамог і іншых сацыяльных выплат, выплата грашовых сродкаў па паштовых грашовых пераводах; ✅аказанне іншых паслуг дома (у офісе);; ✅прадастаўленне паслуг у аб'ектах паштовай сувязі; ✅кіраванне аб'ектам паштовай сувязі. 📆 Прафстандарт уступіў у сілу з 1 снежня 2025 года і замяніў ранейшыя кваліфікацыйныя характарыстыкі. Крыніца: Мінпрацы і сацыяльнай абароны. PDF