Адкрытае акцыянернае таварыства «Мінсктэлекамбуд» адна з трох будаўнічых арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь, асноўным прызначэннем якой з'яўляецца ўвод у дзеянне новых вытворчых магутнасцяў і аб'ектаў электрасувязі. На сённяшні дзень у склад прадпрыемства ўваходзяць 4 вытворчых участка (Ратамскі, Барысаўскі, Слуцкі, Маладзечанскі), вытворчая лабараторыя і вытворчая база па размяшчэнні аўтамабіляў, трактароў і будаўнічай тэхнікі. Да асноўных функцый Таварыства адносяцца: - аказанне паслуг у адпаведнасці з профілем дзейнасці Таварыства і попытам на рынку, павышэнне якасці паслуг; - рэалізацыя паслуг спажыўцу; - гарантыйнае абслугоўванне; - удасканаленне вытворчага працэсу і арганізацыі вытворчага кіравання; - выкананне дзяржаўных законаў, стандартаў, нарматываў; - уплата падаткаў, унясенне ўзносаў і ажыццяўленне плацяжоў у бюджэт. Таварыства выступае сродкам для дасягнення мэтаў, абумоўленых інтарэсамі яго заснавальнікаў і ўдзельнікаў вытворчасці. Аб кампаніі PDF