Залескі Кірыл Барысавіч

Кірыл Барысавіч Залескі нарадзіўся ў 1980 годзе ў Мінску.

У 2002 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін (па спецыяльнасці "міжнародныя адносіны") Міністэрства замежных спраў Расіі.

У 2002-2008 гадах працаваў трэцім сакратаром, другім сакратаром пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя.

У 2008—2011 гадах быў першым сакратаром, саветнікам аддзела Азіі ў Міністэрстве замежных спраў Беларусі.

У 2011-2016 гадах - саветнік пасольства Беларусі ў Рэспубліцы Карэя.

У 2016-2018 гадах - начальнік аддзела Афрыкі, намеснік начальніка ўпраўлення Афрыкі і Блізкага Усходу МЗС.

2018-2023 гады - начальнік аддзела грамадскай інфармацыі і міжнароднага супрацоўніцтва, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы "Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій".

З 2023 года па 3 сакавіка 2025 года - намеснік начальніка дзяржаўнай установы "Сакратарыят Назіральнай рады Парка высокіх тэхналогій".

З 4 сакавіка 2025 года - міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь.