У 2023 годзе Міністэрства сувязі і інфарматызацыі праводзіла работу, накіраваную на вырашэнне як бягучых знешнеэканамічных пытанняў, так і задач на перспектыву.Развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці ў 2023 годзе ажыццяўлялася ў рамках рэалізацыі зацверджаных планаў мерапрыемстваў па міжнародным супрацоўніцтве і знешнеэканамічнай дзейнасці міністэрства і арганізацый сістэмы Мінсувязі.У 2023 годзе значная ўвага была ўдзелена мерапрыемствам, якія садзейнічаюць выкананню даведзенага задання па экспарту камп'ютэрных, тэлекамунікацыйных і інфармацыйных паслуг (ІКТ-паслуг), праводзілася работа, накіраваная на ўзмацненне пазіцый на традыцыйных і асваенне перспектыўных рынкаў збыту.У рамках умацавання беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі Мінсувязі Беларусі сумесна з Мінлічбы Расіі ў 2023 годзе ажыццяўлялася выкананне Плана мерапрыемстваў па рэалізацыі Саюзнай праграмы па фарміраванні адзіных прынцыпаў функцыянавання адзінага рынку сувязі і інфарматызацыі ў мэтах рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы ад 8 сьнежня 1999 года. У выніку ў 2023 годзе назіраецца рост экспарту ІКТ-паслуг у Расійскую Федэрацыю.З мэтай нарошчвання гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння ў 2023 годзе праведзены сустрэчы і перагаворы з кіраўніцтвам Чувашскай Рэспублікі, Курскай, Чэлябінскай, Ніжагародскай абласцей, Алтайскага края, у ходзе якіх былі абмеркаваны актуальныя пытанні нарошчвання ўзаемнага тавараабароту і паглыблення супрацоўніцтва ў сферы лічбавага развіцця.У 2023 г. беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у VIII канферэнцыі "Лічбавая індустрыя прамысловай Расіі". Прадстаўлены праекты 5 беларускіх кампаній у сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.У сваю чаргу прадстаўнікі дзелавых колаў розных суб'ектаў Расійскай Федэрацыі прынялі ўдзел у форуме "ТІБО-2023", які прайшоў у красавіку 2023 г. у Мінску.З улікам патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 3 снежня 2021 г. № 9 "Аб развіцці двухбаковых адносін Рэспублікі Беларусь з Кітайскай Народнай Рэспублікай" асаблівая ўвага надавалася развіццю супрацоўніцтва з КНР.Распрацаваны, зацверджаны і рэалізуецца План мерапрыемстваў па развіццю супрацоўніцтва з Кітайскай Народнай Рэспублікай і павелічэнню аб'ёмаў экспарту на 2023-2025 гады ў рамках спалучэння з кітайскай ініцыятывай "Лічбавага шаўковага шляху".У 2023 годзе праведзены сустрэчы з прадстаўнікамі шэрага кітайскіх кампаній. У ходзе сустрэч абмеркаваны актуальныя пытанні супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.У выніку прыкладзеных бакамі намаганняў па выніках 2023 года назіраецца значны рост экспарту ІКТ-паслуг у КНР.Рост экспарту ІКТ паслуг па выніках 2023 года назіраецца таксама з краінамі СНД: Азербайджанам, Арменіяй, Казахстанам.У 2024 годзе Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі будзе прадоўжана работа, накіраваная на развіццё знешнеэканамічнай дзейнасці і нарошчванне экспарту паслуг у ІКТ-сферы. PDF