28-29 ліпеня 2017 года прайшоў конкурс сярод прафсаюзнага актыву РУП "Белтэлекама" "Мая Беларусь - маці родная" на лепшае выкананне твораў беларускіх аўтараў. Больш прыдатнага месца для правядзення такога мерапрыемства складана знайсці. Бо менавіта тут, у 78 кіламетрах ад Мінска ў Стаўбцоўскім раёне на беразе ракі Нёман прайшлі дзіцячыя і юнацкія гады народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Яго паэзія навеяная прыгажосцю лясоў і палёў, ціхай роўняддзю ракі. Менавiта такая прырода дапамагла ўдзельнікам конкурсу, а гэта прафсаюзныя актывісты, прадстаўнікі ўсіх падраздзяленняў прадпрыемства, знайсцi гармонію адзінства вершаў з прыродай. Нават дождж не перашкодзіў удзельнікам конкурсу атрымаць асалоду ад твораў беларускіх аўтараў на меладычнай беларускай мове. Удзельнікі конкурсу чыталi вершы пад прыгожым магутным дубам на беразе ракі побач з каменем, на якім напісаны выдатныя радкі Якуба Коласа з паэмы "Новая зямля": “Малюнкі родныя і з'явы! Як вы мне любы, як цікавы! Як часта мілай чарадою Вы ўстаяце перада мною!" Кожны ўдзельнік атрымаў не толькі задавальненне ад самога мерапрыемства, але і прыз, як успамін аб гэтым цудоўным дне. PrintPDF