Выдзяленне скарочаных нумароў

Друкаваная версія

З 09.01.2015 у Закон Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2014 N 172-З «Аб электрасувязі» унесены дапаўненні і змены.

У адпаведнасці з часткай дзевятай артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб электрасувязі" у выпадку, калі юрыдычнай асобай або індывідуальным прадпрымальнікам не пачата выкарыстанне выдзеленага рэсурсу нумарацыі на працягу года з дня выдзялення ажыццяўляецца канфіскацыя раней выдзеленага рэсурсу нумарацыі.
З 9 студзеня 2015 г. уступіла ў сілу Палажэнне аб парадку выдзялення, выкарыстання і канфіскацыі рэсурсу нумарацыі, зацверджанае пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 9 снежня 2014 г. №1153 "Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку выдзялення, выкарыстання і канфіскацыі рэсурсу нумарацыі і ўнясенні змяненняў у пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 17 сакавiка 2004 г. № 302 ».

Для выдзялення рэсурсу нумарацыі юрыдычная асоба або індывідуальны прадпрымальнік падае ў Мінсувязі заяву аб выдзяленні рэсурсу нумарацыі (далей - заява). Заява запаўняецца ў адпаведнасці з патрабаваннямі п. 7 Палажэння аб парадку выдзялення, выкарыстання і канфіскацыі рэсурсу нумарацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.12.2014 № 1153.

Рашэнне аб выдзяленні трохзначных нумароў прымаецца камісіяй Міністэрства сувязі і інфарматызацыі па разглядзе пытанняў аб выдзяленні і канфіскацыі рэсурсу нумарацыі. Аб прынятым рашэнні заяўнік паведамляецца ў пісьмовай форме.
Інфармуем, што чатырохзначныя нумары ў сетцы стацыянарная электрасувязь РУП «Белтэлекам» не вылучаюцца ў сувязі з адсутнасцю тэхнічнай магчымасці.

Па пытанні выдзялення чатырохзначных нумароў у сетках сотавай рухомай электрасувязі неабходна звяртацца непасрэдна да аператараў сотавай рухомай электрасувязі: СТАА «МТС», ЗП «Велком», ЗАТ «БеСТ». Па пытанні паслугі «Зялёны нумар» тлумачым, што дадзеная даведачна-інфармацыйная служба арганізоўваецца і з выкарыстаннем нумару фармату 8-801-АВС-хххх, які выдзяляецца РУП "Белтэлекам".
 

Кантактная асоба: сакратар камісіі па разглядзе пытанняў аб выдзяленні і канфіскацыі рэсурсу нумарацыі - кансультант сектара каардынацыі ўзаемадзеяння і эксплуатацыі сетак упраўлення электрасувязі Крэцул Алена Паўлаўна. Кансультацыі з 9.00 - 13.00, па тэл. +375 17 210 42 11.

Тэрмін разгляду заявы - 1 месяц.

• Заява **
   * - усе дасылаемыя файлы неабходна заархіваваць ў адзін файл фармату .zip або .rar

 ** - бланк заявы на выдзяленне скарочанага нумару

У адпаведнасці з часткай шостай артыкула 16 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб электрасувязі» у разе не выкарыстання выдзеленага рэсурсу нумарацыі на працягу

1 года з моманту выдзялення ажыццяўляецца адабранне гэтага рэсурсу.

Увага! Дапушчальныя фарматы дакументаў знаходзяцца ў архіве: .pdf, .jpg, .jpeg, .tif, .tiff. Максімальны памер файла - 15МБ.