Артыкул "Будзем на сувязі" у СБ БЕЛАРУСЬ СЁННЯ

Пра поспехі ў сферы тэлекамунікацый спецыялісты аддаюць перавагу судзіць перш за ўсё па рэйтынгах Міжнароднага саюза электрасувязі. Наша краіна з кожным годам крочыць усё вышэй, пераадолела чарговыя пяць прыступак, абагнала Чэхію і па індэксу развіцця інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры ўжо паднялася на 31-е месца. Тут справа не столькі ў іміджы. Менавіта інфарматызацыю сягоння лічаць адным з базісаў развіцця эканомікі. У выйгрышы і спажыўцы: аб павольным інтэрнэце, які працуе з перабоямі, усё радзей успамінаюць нават на хутарах.

Унесены змяненні і дапаўненні ў Дзяржаўную праграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады

22 сакавіка 2017 года пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 215 унесены змены і дапаўненні ў Дзяржаўную праграму развіцця лічбавай эканомікі і інфармацыйнага грамадства на 2016-2020 гады, накіраваныя на развіццё інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў у мэтах паскоранага развіцця інфармацыйнага грамадства.

Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў прыняў удзел у абмеркаванні актуальных пытанняў у сферы ІКТ

24-25 сакавіка 2017 г. у г. Ерэван (Рэспубліка Арменія) адбылася нарада кіраўнікоў органаў дзяржаўнага кіравання краін-членаў Еўразійскага эканамічнага саюза і прадстаўнікоў Еўразійскай эканамічнай камісіі па пытаннях інфарматызацыі і прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій.

Кіраўнікі абмеркавалі актуальныя пытанні супрацоўніцтва і перспектывы бліжэйшага ўзаемадзеяння ў рамках фарміравання прыярытэтных напрамкаў, вызначанымі ў Заяве аб лічбавым парадку Еўразійскага эканамічнага саюза, прынятай 26 снежня 2016 г. у г. Санкт-Пецярбургу.

Экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі» пройдзе ў Беларусі 25 сакавіка

25 сакавіка 2017 г. пад эгідай Сусветнага фонду дзікай прыроды ва ўсім свеце ўжо ў 10-ы раз пройдзе адна з самых вядомых экалагічных акцый - «Гадзіна Зямлі». Лозунг акцыі ў 2017 годзе - «Змяняй сябе, а не планету», а яе тэмай будзе адказнае стаўленне чалавека да прыроды. Таму «Гадзіна Зямлі» з'яўляецца сімвалам беражлівых адносін да прыроды.

Акцыя накіравана на прыцягненне ўвагі людзей да праблемы глабальнага пацяплення і заклікае заставацца неабыякавымі да будучыні планеты.

25 гадоў першай беларускай паштовай марцы

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпусціла ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які выкарыстоўваўся 20 сакавіка 2017 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 25-годдзю першай беларускай паштовай маркі.

20 сакавіка 1992 года была выпушчаная ў абарачэнне першая беларуская паштовая марка «Крыж Еўфрасінні Полацкай». Знакамітая рэліквія з'яўляецца адным з самых каштоўных зніклых твораў мастацтва і адной з самых вядомых святынь Беларусі.

Прайшло пасяджэнне Рабочай групы па пераглядзе Устаўных дакументаў РСС

15 сакавіка 2017 года адбылося 13-е пасяджэнне Рабочай групы па пераглядзе Устаўных дакументаў Рэгіянальнай садружнасці ў галіне сувязі.

У адпаведнасці з рашэннем, прынятым на мінулым Рабочай групе чарговае пасяджэнне Рабочай групы праведзена ў фармаце відэаканферэнцсувязі. У рабоце пасяджэння прынялі ўдзел прадстаўнікі Адміністрацый сувязі Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі і кіраўніцтва Выканаўчага камітэта РСС.

18 сакавіка Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі правядзе Дзень адчыненых дзвярэй

Установа адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі" правядзе Дзень адчыненых дзвярэй. Мерапрыемства адбудзецца ў суботу, 18 сакавіка, па адрасе: г. Мінск, вул. П. Броўкі, 14, вучэбны корпус № 2. Пачатак - у 11.00.

Кіраўніцтва акадэміі і прафесійныя педагогі пазнаёмяць удзельнікаў са спецыялізацыямі і напрамкамі падрыхтоўкі спецыялістаў галіны сувязі, правядуць экскурсіі ў лабараторыі кафедраў.

Адказныя работнікі прыёмнай камісіі раскажуць пра асаблівасці сістэмы адукацыі ў акадэміі і правілах прыёму ў акадэмію ў 2017 годзе.

Прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў»

14 сакавіка 2017 года ў вялікай экспазіцыйнай зале Мінскай гарадской ратушы адбылася прэзентацыя паштовага праекта «100 гадоў Мінскаму гарадскому Савету дэпутатаў», які складаецца з мастацкага маркіраванага канверта і спецыяльнага памятнага штэмпеля.

У цырымоніі афіцыйнага гашэння прынялі ўдзел:
генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір;
старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Панасюк Васіль;
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Ганна.