3 ліпеня Рэспубліканскаму ўнітарнаму прадпрыемству "Белтэлекам" - 25-гадоў з дня ўтварэння!

Дарагія калегі! Паважаныя работнікі і ветэраны рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Белтэлекам»!

Віншую ўсіх супрацоўнікаў Белтэлекама з 25-годдзем з дня ўтварэння!

Дзякуючы эфектыўнаму менеджменту, правільна абранай стратэгіі развіцця Белтэлекамам створаны магутны брэнд на рынку інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій Беларусі, які дазваляе грамадзянам атрымліваць самыя сучасныя паслугі сувязі. Прадпрыемства ўносіць значны ўклад у забеспячэнне бесперабойнай працы ўсіх сфер дзейнасці рэспублікі.

Адбылося міжсесійнае пасяджэнне беларускай часткі Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве

25 чэрвеня 2020 года Мінсувязі пад кіраўніцтвам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульгана К.К. адбылося міжсесійнане пасяджэнне беларускай часткі Сумеснага Беларуска-Ізраільскага камітэта па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовую марку з серыі «Гарады Беларусі»

28 чэрвеня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Шклоў» з серыі «Гарады Беларусі», наклад якой складзе 36 тысяч.

Дызайн маркі, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Яўгеніі Бядонік.

У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 4 Шклова Магілёўскай вобласці будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».

Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта»

Разгледжаны тры мадэлі ўкаранення сеткі сотавай рухомай сувязі 5-га пакалення ў рэспубліцы

Пытанні падрыхтоўкі і ўкаранення ў Рэспубліцы Беларусь сеткі 5G абмеркаваны з аператарамі электрасувязі і прадстаўнікамі грамадскіх арганізацый. У рамках сустрэчы Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган у прыватнасці агучыў, што для ўкаранення сеткі сотавай рухомай сувязі 5-га пакалення ў рэспубліцы разглядаюцца тры мадэлі.

інфраструктурныя мадэль. Прадуглеждвае будаўніцтва адзінай інфраструктуры сеткі 5G толькі інфраструктурным аператарам.

Міністр правёў сустрэчу з кіраўніцтвам ААТ «Прамсувязь»

Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў ААТ «Прамсувязь» і правёў сустрэчу з кіраўніцтвам прадпрыемства.

У ходзе візіту дырэктар завода Андрэй Юніцын прадэманстраваў мадэрнізаваныя ўзоры прылады самаабслугоўвання «Паштамат» і плацежна-даведачны тэрмінал.

Выпушчана ў абарачэнне паштовая прадукцыя з серыі "Дасягненні беларускай медыцыны"

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі сёння выпусціла ў абарачэнне паштовую марку і канверт "Мінскі навукова-практычны цэнтр хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі" з серыі "Дасягненні беларускай медыцыны".

У аснове маркі і на канверце «Першы дзень» - лагатып Мінскага навукова-практычнага цэнтра хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі, у супрацоўніцтве з якім падрыхтаваны праект. Дызайн паштовай прадукцыі Алены Мядзведзь.

Падрабязнасці на сайце РУП "Белпошта"

«Белтэлекам» адкрыў амфітэатр у дзіцячым лагеры «Крынічка»

«Белтэлекам» адкрыў амфітэатр у дзіцячым лагеры «Крынічка»

16 чэрвеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры «Крынічка» філіяла «МГТС» РУП «Белтэлекам» урачыста адкрыты летні амфітэатр. Чырвоную стужку перарэзалі міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанцін Шульган, старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Ніна Гаўрылава і генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юрый Петручэня.

Канстанцін Шульган:

На пасяджэнні працоўнай групы абмеркаваны падыходы да ўкаранення ў Рэспубліке Беларусь сетак сотавай рухомай электрасувязі пятага пакалення

Пад кіраўніцтвам Канстанціна Шульгана, Міністра сувязі і інфарматызацыі - намесніка старшыні працоўнай групы па распрацоўцы стратэгіі стварэння ў Рэспубліцы Беларусь сетак сотавай рухомай электрасувязі пятага пакалення (5G), 12 чэрвеня 2020 г. адбылося чарговае пасяджэнне гэтай працоўнай групы.

Падрыхтаваны васямнаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляе васямнаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі», які змяшчае звесткі аб інфармацыйных рэсурсахі сістэмах, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і ўключаны ў дзяржаўныя рэгістры інфармацыйных рэсурсаў і сістэм.

Каталог «Інфармацыйныя рэсурсы і сісітэмы Беларусі» з 2002 года штогод выдаецца ў мэтах інфармавання аб складзе і змесце інфармацыйных рэсурсаў і сістэм у Рэспубліцы Беларусь у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 2008 г.

Працягваюць працаваць суботнія «прамыя тэлефонныя лініі»

У суботу, 13 чэрвеня 2020 года, з 9.00 да 12.00 "прамую тэлефонную лінію» правядуць:

  • Першы намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Несцяровіч Сяргей Анатольевіч па тэлефоне +375 (17) 287 87 06;
  • Намеснік генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белпошта» Патапенка Сяргей Аляксандравіч па тэлефоне +375 (17) 293 55 48;
  • Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Туромша Сяргей Валер'евіч па тэлефоне +375 (17) 217 10 77