22 ліпеня 2020 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «125 гадоў з дня нараджэння П.В.Сухога", наклад якога складзе 12 тысяч.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з ДУА «Сярэдняя школа № 1 г. Глыбокае імя П.В.Сухога".
Дызайн паштовага блока, спецштэмпеля і канверта «Першы дзень» Яўгеніі Бядонік.
У дзень выпуску паштовага блока ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Павел Восіпавіч Сухі (22.07.1895, мястэчка Глыбокае Віленскай губерні, цяпер горад Глыбокае Віцебскай вобл. - 15.09.1975) - авіяканструктар, доктар тэхнічных навук, адзін з заснавальнікаў савецкай рэактыўнай і звышгукавой авіяцыі.
Падрабязнасці на сайце РУП «Белпошта» ў раздзеле Філатэлія