Выбіраем разам лепшую паштовую марку Рэспублікі Беларусь 2017 года

З 29 студзеня па 28 лютага 2018 года ўсе жадаючыя запрашаюцца паўдзельнічаць у конкурсе-апытанні «Лепшая паштовая марка Рэспублікі Беларусь 2017 года».

Для гэтага неабходна:

1. Зайсці на сайт РУП «Белпошта» у раздзел «Філатэлія» http://www.belpost.by/stamps/best-stamp-2017/ запампаваць бланк анкеты, запоўніць яго, пазначыўшы нумар маркі або паштовага блоку, якая спадабалася Вам больш за ўсё, і даслаць на электронны адрас vinch@belpost.by;

Мінсувязі падведзены вынікі года, расстаўленыя прыярытэты на 2018-ы

24 студзеня адбылося пашыранае пасяджэнне калегіі Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь. Праца праходзіла ў фармаце відэаканферэнцыі з падключэннем абласных і раённых студый, што па-свойму падкрэслівала актуальнасць моманту.

Сустрэча з Парламенцкай дэлегацыяй Рэспублікі Карэя

22 студзеня 2018 года Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Сяргей Папкоў правёў перамовы з дэлегацыяй Рэспублікі Карэя на чале з кіраўніком Парламенцкай групы па супрацоўніцтве з Рэспублікай Беларусь Нацыянальнай Асамблеі Рэспублікі Карэя Лі Вунь Уком пры ўдзеле Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь Кім Ёнг Хо.

23 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень ручнога пісьма

23 студзеня адзначаецца Міжнародны дзень ручнога пісьма (Дзень почырку). Свята было заснавана, каб нагадаць нам пра ўнікальнасць ручнога пісьма, пра непаўторнасць почырку кожнага чалавека, падкрэсліць, што пры сучасных тэхналогіях рукапісны ліст не губляе сваёй значнасці.

Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйна-прапагандысцкай групы

17 студзеня міністр сувязі і інфарматызацыі Папкоў Сяргей Пятровіч зрабіў рабочую паездку ў Гродзенскую вобласць і сустрэўся з кіраўніцтвам і супрацоўнікамі Зэльвенскага раённага вузла паштовай сувязі і Зэльвенскага ўчастка Ваўкавыскага занальнага вузла электрасувязі.

У суботу 13 студзеня 2018 г. першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Д.Г. правядзе «прамую» тэлефонную лінію

Суботняя «прамая» тэлефонная лінія будзе праведзена першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Шэдко Дзмітрый Генадзевічам
з 9.00 да 12.00 13 студзеня 2018 г., тэл. 375 (17) 287-87-06.

Выдадзены шаснаццаты выпуск каталога "Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі»

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь прадстаўляе шаснаццаты выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі», які змяшчае звесткі аб электронных інфармацыйных рэсурсах і сістэмах, якія прайшлі дзяржаўную рэгістрацыю і ўключаны ў дзяржаўныя рэгістры інфармацыйных рэсурсаў і сістэм.
Фарміраванне і выкарыстанне інфармацыйных рэсурсаў і сістэм – адна з ключавых задач стварэння адзінай інфармацыйнай прасторы.

Сёння адбылася цырымонія гашэння маркі "100-годдзе органаў памежнай службы Беларусі"

10 студзеня, Мінск / Кар. БЕЛТА /. Святочныя мерапрыемствы да 100-годдзя органаў пагранічнай службы пачаліся з гашэння адмысловай маркі, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Цырымонію гашэння маркі "100-годдзе органаў пагранічнай службы Беларусі" правялі сёньня старшыня Дзяржпагранкамітэта Анатоль Лапо і міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў. Кіраўнік пагранічнага ведамства адзначыў, што гэта першае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя органаў пагранічнай службы.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «100 гадоў органам пагранічнай службы Беларусі».

10 студзеня 2018 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовуюмарку «100гадоў органам пагранічнай службы Беларусі».

Дызайн Т.Кузняцовай.

Блок друкаваўся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна».

28 мая 2018 года ў Рэспубліцы Беларусь адзначаць 100-годдзе пагранічнай службы. У гэты дзень у 1918 годзе дэкрэтам Савета Народных Камісараў заснавана пагранічная ахова граніцы РСФСР. Менавіта гэту дату лічаць кропкай адліку сваёй гісторыі беларускія пагранічнікі.