Па суботах у Мінсувязі працягвае працаваць "прамая" тэлефонная лінія 21.10.2017 з 9.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія з намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне 8 (017) 287 87 06. Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і / ці работы / вучобы. Даведачна: Кіраўніцтвам ажыццяўляецца прыём у міністэрстве кожную сераду з 8.00 да 13.00, штоквартальна фарміруецца і зацвярджаецца графік выязных прыёмаў. Read more about Па суботах у Мінсувязі працягвае працаваць "прамая" тэлефонная лінія PDF
Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі» 26 кастрычніка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі». Мастак Т.Дольская. Дызайн Я.Бядонік. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Беларускай Праваслаўнай Царквой і Мінскай духоўнай акадэміяй імя свяціцеля Кірылы Тураўскага. На канверце: Сафійскі сабор XI ст. у Полацку па рэканструкцыі Г.Штыхава. Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праводзіцца ў аддзяленні паштовай сувязі № 15 Полацка Віцебскай вобл. Read more about Мінсувязі выпускае ў абарачэнне паштовы блок «Беларуская Праваслаўная Царква. 1025-годдзе Полацкай епархіі» PDF
У самым разгары адкрыты конкурс на распрацоўку талісмана Еўрагульняў-2019, у якім можа прыняць удзел любы жадаючы У 2019-м годзе ў Рэспубліцы Беларусь пройдуць II Еўрапейскія гульні. Прымаць гасцей наша краіна будзе летам, калі адзначаецца Купалле, адзін з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі, а беларускі народ шукае папараць-кветку ў надзеі выканаць свае самыя запаветныя жаданні. У сувязі з будучай спартыўнай падзеяй у Беларусі аб'яўлены конкурс на распрацоўку талісмана Еўрагульняў–2019. Read more about У самым разгары адкрыты конкурс на распрацоўку талісмана Еўрагульняў-2019, у якім можа прыняць удзел любы жадаючы PDF
2-я Еўрапейскія Гульні ў Мінску Афіцыйны сайт 2-х Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Мінску Аб рабоце Падкамітэта па інфармацыйных тэхналогіях Навіны аб падрыхтоўцы да правядзення II Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Рэспубліцы Беларусь Read more about 2-я Еўрапейскія Гульні ў Мінску PDF
Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «З Нараджэннем Хрыстовым!», «З Новым годам!» 12 кастрычніка 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «З Нараджэннем Хрыстовым!», «З Новым годам!». Нараджэнне Хрыстова і Новы год – святы, якія любяць і з нецярплівасцю чакаюць дарослыя і дзеці. Упрыгожаная ёлка, вясёлыя прадстаўленні, падарункі – усё гэта стварае непаўторную святочную атмасферу. Дызайн Т.Кузняцовай. Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце. Маркі падрыхтаваны па эскізах дзіцячых малюнкаў: Максіма Лагуна, Анастасіі Шульжык. Ілюстрацыя на канверце «Першы дзень» Нікі Бельскай. Read more about Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовыя маркі «З Нараджэннем Хрыстовым!», «З Новым годам!» PDF
Па суботах у Мінсувязі працягвае працаваць "прамая" тэлефонная лінія 16 верасня 2017 г. з 9.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая" тэлефонная лінія з намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне 8 (017) 287 87 06. Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах пры звароце на "прамую тэлефонную лінію" неабходна ўказваць імя па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і / ці работы / вучобы. Даведачна: Кіраўніцтвам ажыццяўляецца прыём у міністэрстве кожную сераду з 8.00 да 13.00, штоквартальна фарміруецца і зацвярджаецца графік выязных прыёмаў. Read more about Па суботах у Мінсувязі працягвае працаваць "прамая" тэлефонная лінія PDF
Сёння, 14 верасня, выпушчаны ў абарачэнне паштовы блок «Геадэзічная дуга Струвэ» Афіцыйнае гашэнне дзяржаўнага знака паштовай аплаты Рэспублікі Беларусь прайшло ў зале Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта. У цырымоніі прынялі ўдзел намеснік міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзеенка, Старшыня Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь Андрэй Гаеў і Старшыня Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Сарасек. Read more about Сёння, 14 верасня, выпушчаны ў абарачэнне паштовы блок «Геадэзічная дуга Струвэ» PDF
Сёння ў Мінску адбылася прэзентацыя глабальнага праекта СТАА «Беларускія хмарныя тэхналогіі» - G-Clоud, створанага спецыяльна для дзяржаўных арганізацый Беларусі Сёння ў Мінску адбылася прэзентацыя глабальнага праекта СТАА «Беларускія хмарныя тэхналогіі» - G-Clоud, створанага спецыяльна для дзяржаўных арганізацый Беларусі. G-Clоud - першы абаронены хмарны сэрвіс рэспублікі, сертыфікаваны па стандартах патрабаванняў да комплексных сістэм абароны інфармацыі. G-Clоud адкрывае новыя перспектывы росту для хмарнага рынку краіны. Больш за пяць тысяч дзяржустаноў атрымаюць шырокія магчымасці па выкарыстанні хмарных тэхналогій, якія адказваюць сучасным патрабаванням бяспекі. Read more about Сёння ў Мінску адбылася прэзентацыя глабальнага праекта СТАА «Беларускія хмарныя тэхналогіі» - G-Clоud, створанага спецыяльна для дзяржаўных арганізацый Беларусі PDF
Паштовая марка «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан» 16 верасня 2017 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан». Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан. Дызайн Т.Кузняцовай. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Read more about Паштовая марка «25-годдзе ўсталявання дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Казахстан» PDF
У Нью-Дэлі прэзентаваны паштовы выпуск Беларусі і Індыі У гэтым годзе Беларусь і Індыя адзначаюць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін. З гэтай нагоды ажыццёўлены сумесны выпуск паштовай маркі 12 верасня ў Нью-Дэлі падчас афіцыйных перагавораў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі з Прэм'ер-міністрам Індыі Нарендра Модзі адбылася прэзентацыя паштовага праекта «25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Рэспублікай Індыя». Падрябязней аб паштовым праекце Read more about У Нью-Дэлі прэзентаваны паштовы выпуск Беларусі і Індыі PDF