Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь інфармуе, што пастановай Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь № 8 ад 11 сакавіка 2024 г. зацверджана ўдакладненая форма ведамаснай справаздачнасці на 2024 год «Звесткі аб адлічэннях у рэспубліканскі фонд універсальнага абслугоўвання лічбавага развіцця і сувязі». Змяненні ўнесены ў найменне радка 02 табліцы формы ведамаснай справаздачнасці, якая выкладзена ў наступнай рэдакцыі «Даходы ад аказання паслуг электрасувязі (без ПДВ)». Адначасова звяртаем увагу на неабходнасць прадстаўлення ведамаснай справаздачнасці ва ўстаноўленыя тэрміны (да 25 чысла пасля справаздачнага перыяду), у тым ліку за 1 квартал 2024 года – да 25 красавіка 2024 года. У выпадку адсутнасці ў аператара электрасувязі ў справаздачным перыядзе даходаў ад аказання паслуг электрасувязі адпаведныя графы запаўняюцца з нулявымі паказчыкамі. Справаздача прадстаўляецца ў Міністэрства сувязі і інфарматызацыі. Па пытаннях запаўнення формы ведамаснай справаздачнасці звяртацца на электронны адрас Alshevskaia@mpt.gov.by ці па тэлефоне: 8 017 287 87 20 (Альшэўская Ірына Валер'еўна) PDF