Даходы і выдаткі інвестыцыйнага фонду за 2020 год

 

Інфармацыя аб даходах і выдатках пазабюджэтнага цэнтралізаванага інвестыцыйнага фонду Мінсувязі за 2020 год

 

У адпаведнасці з пунктам 2.4. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 жніўня 2012 г. № 357 рэспубліканскія органы дзяржаўнага кіравання маюць права фармаваць пазабюджэтныя цэнтралізаваныя інвестыцыйныя фонды.

У 2020 годзе Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі сфарміраваны цэнтралізаваны інвестыцыйны фонд, паказчыкі якога выкананы па расходах у суме 5 567 425,95 рублёў зыходзячы з даходаў, якiя паступiлi ў суме 3 749 098,42 рублёў (на выдаткі таксама накіраваны сродкі пераходнага астатку, якія ўтварыліся на 1 студзеня 2020 г.)

Са сродкаў інвестыцыйнага фонду Мінсувязі ў 2020 годзе, у адпаведнасці з напрамкамі, зацверджанымі каштарысам, прафінансаваны наступныя мерапрыемствы:

навукова-даследчыя, доследна-канструктарскія і тэхналагічныя работы - 2 359 691 рублёў або 42,4 працэнта ад агульных расходаў;

будаўніцтва будынкаў і збудаванняў, інжынерных і транспартных камунікацый - 1 669 464,95 рублёў, што складае 29,9 працэнта ад агульных расходаў;

набыццё машын і механізмаў, транспартных сродкаў і тэхналагічнага абсталявання, неабходных для развіцця вытворчых магутнасцяў - 1 397 070 рублёў або 25,1 працэнта ад агульных расходаў;

працы ў галіне тэхнічнага нарміравання і стандартызацыі, стварэння сістэм якасці, забеспячэння адзінства вымярэнняў - 140 200 рублёў або 2,5 працэнта ад агульных расходаў.