Грыцук Іван Міхайлавіч

Грыцук Іван Міхайлавіч нарадзіўся 25 кастрычніка 1932 года ў вёсцы Мацвеевіч, Жабінкаўскага раёна, Брэсцкай вобласці.

У 1979 годзе скончыў Усесаюзны завочны электратэхнічны інстытут сувязі, па спецыяльнасці эканоміка і арганізацыя сувязі.

Працоўную дзейнасць пачаў ў 1950 годзе пасля заканчэння Брэсцкага рамеснага вучылішча сувязі. Працаваў начальнікам раённых вузлоў сувязі Гродзенскай вобласці, кіраўніком Гродзенскага абласнога вытворча-тэхнічнага кіравання сувязі.З 1976 года - першы намеснік міністра сувязі БССР.

Са студзеня 1980 па верасень 1994 году - Міністр сувязі і інфарматыкі Беларусі.

У 1970 годзе ўзнагароджаны медалём "За доблесную працу».

У 1974 годзе ўзнагароджаны ордэнам працоўнага Чырвонага сцяга.

У 1975 годзе ўзнагароджаны значком «Ганаровы радыст».

У 1976 годзе прысвоена званне «Заслужаны сувязіст БССР».

У 1981 годзе ўзнагароджаны ордэнам Кастрычніцкай рэвалюцыі.

У 1982 годзе прысвоена званне "Майстар сувязі».

У 1985 годзе ўзнагароджаны нагрудным знакам спецыяльнай сувязі «Ветэран службы».

У 1986 годзе ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

У 1990 годзе ўзнагароджаны медалём «Ветэран працы».

З 1980 па 1990 гады абіраўся народным дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.

У 1992 годзе быў абраны сапраўдным членам (акадэмікам) Міжнароднай Акадэміі інфарматызацыі па аддзяленню: «Вылічальная тэхніка і інфарматызацыі розных галін народнай гаспадаркі і навуковых даследаванняў Рэспублікі Беларусь».