2 жніўня 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне шэсць паштовых марак у выглядзе трох счэпак з серыі «Грыбы-двайнікі».
Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце з трох счэпак марак і аднаго купона.
Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэзо.
Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна».
У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень».
Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў.