2 жніўня 2024 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне шэсць паштовых марак у выглядзе трох счэпак з серыі «Грыбы-двайнікі». Маркі друкаваліся таксама ў малым лісце з трох счэпак марак і аднаго купона. Мастак Аляксандр Міцянін. Дызайн Марыны Крэзо. Маркі друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц. Непагодзіна». У дзень выпуску паштовых марак у абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». Да выпуску падрыхтаваны карткі для картмаксімумаў. PDF