НАВІНЫ ФІЛАТАЛІІ: "100 гадоў з дня нараджэння В.С. Садзіна"

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель «100 гадоў з дня нараджэння У.С. Садзіна», які будзе выкарыстоўвацца 19 сакавіка 2024 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння.

Месца гашэння – аддзяленне паштовай сувязі № 9 Слуцка Мінскай вобл.

Колер масцікі – чорны.

Уладзімір Сцяпанавіч Садзін (19.03.1924, с. Чыркава Лунінскага р-на Пензенскай вобл. – 23.02.2010) – мастак, педагог. Член Беларускага саюза мастакоў (1964). Выдатнік народнай адукацыі (1985). Заслужаны работнік культуры БССР (1985). Ганаровы грамадзянін Слуцкага раёна (2006).

Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1945 годзе, адразу пасля дэмабілізацыі, прыехаў у Слуцк. Напісаў вялікую колькасць карцін, якія спяваюць гімн беларускай прыродзе. 

Актыўна падарожнічаў, вынікам чаго сталі выдатныя графічныя серыі пра далёкія краіны. Прымаў удзел у шматлікіх айчынных і замежных выстаўках.

Адной з галоўных спраў жыцця У.С. Садзіна была створаная ім студыя выяўленчага мастацтва пры Доме піянераў у Слуцку, дзе асвойваліся новыя тэхнікі, у тым ліку гравюра на лінолеуме (лінагравюра). Стараўся максімальна раскрыць творчыя здольнасці, якімі прырода адарыла дзяцей.

Аўтар звыш тысячы твораў, многія з якіх знаходзяцца ў прыватных калекцыях і музеях Беларусі, ЗША, В’етнама, Расіі, Казахстана, Японіі, Германіі, Англіі, Ірландыі і іншых краін.

Імя Уладзіміра Садзіна прысвоена Галерэі мастацтваў у Слуцку.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве са Слуцкім раённым выканаўчым камітэтам і Слуцкім краязнаўчым музеем.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з літарнай маркай «А». 

Дызайн спецштэмпеля і канверта Святланы Цырулік.

Малюнак