Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі наведаў Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь на Bakutel 2018

4 снежня ў г. Баку пачала работу 24-я Азербайджанская міжнародная выстава і канферэнцыя «Тэлекамунікацыі, інавацыі і высокія тэхналогіі» Bakutel 2018. У першы дзень з выставай азнаёміўся Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў.

Прэзідэнт наведаў Нацыянальны стэнд Рэспублікі Беларусь, які прадстаўлены пад агульнай канцэпцыяй «Беларусь - IT-краіна». Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган пазнаёміў Ільхама Аліева з беларускай экспазіцыяй і адзначыў, што Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь паспяхова супрацоўнічае з Міністэрствам транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі. А падпісаны ў лістападзе Пратакол намераў аб развіцці супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій паміж двума Міністэрствамі надаў двухбаковаму ўзаемадзеянню новы імпульс.

Падчас наведвання беларускага стэнда Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі таксама падпісаў паштоўку з найлепшымі пажаданнямі Беларусі.