4 верасня 2016 года ў Рагачове адбыўся 23-ці Дзень беларускага пісьменства, гэта - нацыянальнае свята, якое адзначаецца штогод у першую нядзелю верасня. Старт гэтага свята быў у 1994 годзе і праводзіцца з мэтай прапаганды лепшых традыцый нацыянальнай культуры, друкаванага слова, духоўнасці беларускага народа ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. Горад да даты правядзення свята змяніўся да непазнавальнасці. Мясцовымі жыхарамі было прыкладзена шмат намаганняў, каб госці свята адчулі сябе тут утульна, як дома. Святочная праграма налічвала каля 100 мерапрыемстваў. У горадзе працавалі тэматычныя павільёны і выставы, прысвечаныя 75-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна, 95-годдзя з дня нараджэння Івана Мележа, 120-годдзя з дня нараджэння Кандрата Крапівы, 125-годдзю з дня нараджэння Максіма Багдановіча. Нацыянальная бібліятэка Беларусі пазнаёміла гасцей з экспазіцыяй "500 гадоў беларускага кнігадрукавання", у цэнтры якой унікальныя прыклады беларускага кнігадрукавання XVII-XX стагоддзяў. Праходзіў фестываль кнігі і прэсы. Арганізацыі сувязі прынялі актыўны ўдзел у мерапрыемствах. У прыватнасці, госці свята маглі даведацца ўсё пра новыя паслугі «Белтэлекам» - «Разумны дом», пакет «ЯСНА», эфірнае і інтэрактыўнае ТБ, Інтэрнэт. Спецыялісты кампаніі праводзілі прэзентацыі паслуг, прымалі заявы і заключалі тут жа на месцы дагаворы. «Белтэлекам» цешыў гасцей добрым настроем, святочнымі шарамі і сцяжкамі. Дзецям вельмі спадабаўся герой мультфільма «Міньён», які ў гэты святочны дзень вітаў ўсіх наведвальнікаў палаткі "Белтэлекам". «Белпошта» прадставіла шырокі асартымент філатэлістычнай, маркіраванай і немаркіраванай прадукцыі, тавары беларускай вытворчасці, сувенірную прадукцыю. На Газетным бульвары была арганізавана выстава паштовых экспанатаў мінулых гадоў. Кульмінацыяй свята стала памятнае гашэнне паштовага канверта, выпушчанага ў гонар горада Рагачова, на набярэжнай, у прысутнасці вялікай колькасці гасцей горада і журналістаў нацыянальных і замежных СМІ. У рамках свята адбылося ўрачыстае гашэнне памятных канверта і маркі ў гонар Дня беларускага пісьменства. Гашэнне маркі ажыццявілі віцэ-прэм'ер Наталля Качанава і старшыня Гомельскага аблвыканкама Уладзімір Дворнік. А дапамагала ім дырэктар Гомельскага філіяла РУП «Белпошта» Галіна Цярэшчанка. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Наталля Гардзеенка. Падрабязнасці аб канверце з арыгінальнай маркай «Дзень беларускага пісьменства» тут PDF