У першым паўгоддзі 2021 года працягвалася развіццё інфармацыйна-камунікацыйнай інфраструктуры Рэспублікі Беларусь.
Па стане на 1 ліпеня 2021 г аказваюць паслугі электрасувязі 190 аператараў электрасувязі.
У выніку правядзення мерапрыемстваў па будаўніцтве і мадэрнізацыі сетак электрасувязі былі дасягнуты наступныя вынікі.
Колькасць абанентаў стацыянарнага шырокапалоснага доступу ў сетку Інтэрнэт склала 3,273 млн.
Колькасць абанентаў IP-тэлебачання склала 2,34 млн.
Колькасць абанентаў, падлучаных да мультысэрвіснай IMS-платформы склала 3,67 млн.
Колькасць абанентаў, падключаных па тэхналогіі GPON, павялічылася на 47,2 тыс. і склала 2,79 млн.
Шырыня знешняга канала для доступу ў сетку Інтэрнэт павялічылася з пачатку года на 277 Гбіт/с і склала 2160 Гбіт/с.
Колькасць абанентаў сотавай рухомай электрасувязі па выніках першага паўгоддзя 2021 г. складае 11,696 млн.
Паслугамі сотавай рухомай электрасувязі другога пакалення (2G) можна скарыстацца на 99,3% тэрыторыі Рэспублікі, а трэцяга пакалення – (3G) - на 98,4%.
Ахоп насельніцтва і тэрыторыі Рэспублікі паслугамі сотавай рухомай электрасувязі па тэхналогіі LTE павялічыўся і на 1 ліпеня 2021 года склаў 95% і 58,6% адпаведна.
