6 верасня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне паштовую марку «Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства». Марка друкавалася ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». Дызайн М.Віткоўскай. Указам № 229 ад 21 чэрвеня 2016 года ў Беларусі ўводзіцца Дзень супрацоўніка органаў папярэдняга следства, які будзе адзначацца 12 верасня. Абраная дата не выпадковая – менавіта 12 верасня 2011 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 409 «Аб утварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь». Гэтай падзеі папярэднічала маштабная навуковая і аналітычная праца, вывучаўся замежны вопыт, ацэньвалася сучасная сітуацыя ў прававой і грамадска-палітычнай сферах. У аснове маркі – эмблема Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. У дзень выпуску паштовай маркі ў абарачэнне ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (магазін «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16) будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF