Bakutel - не толькі самая маштабная IT-выстава ў Прыкаспійскім рэгіёне, але і унікальная бізнэс-пляцоўка для нетворкінга, дзе завязваюцца трывалыя кантакты і абмяркоўваюцца пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. На працягу 25 гадоў выстава штогод збірае лідэраў тэлекамунікацыйнага рынку, з'яўляючыся паспяховай арэнай для дэманстрацыі IT-прадуктаў і паслуг. Актыўны ўдзел у працы Bakutel-2019 прыняла дэлегацыя Рэспублікі Беларусь на чале з Міністрам сувязі і інфарматызацыі Канстанцінам Шульганом. Нацыянальны стэнд Беларусі наведалі Прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Ільхам Аліеў і Першы Віцэ-прэзідэнт Азербайджанскай Рэспублікі Мехрыбан Аліева, Міністр транспарту, сувязі і высокіх тэхналогій Азербайджанскай Рэспублікі Рамін Гулузадэ, Генеральны сакратар Міжнароднага саюза электрасувязі Хоулінь Чжао і іншыя афіцыйныя асобы, якія прыбылі на выставу Bakutel 2019. Беларусь неаднаразова прадстаўляла нацыянальную экспазіцыю на выставе Bakutel. У гэтым годзе прадстаўлены калектыўны стэнд арганізацый сферы інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій (ІКТ) Беларусі пад агульнай канцэпцыяй «Беларусь - краіна лічбавых магчымасцяў». Гасцям і ўдзельнікам выставы прэзентаваны дасягненні Рэспублікі Беларусь у галіне сувязі і ІКТ. Bakutel таксама стала пляцоўкай для абмеркавання напрамкаў далейшага развіцця ўзаемавыгаднага беларуска-азербайджанскага супрацоўніцтва ў галіне сувязі і інфарматызацыі, у тым ліку, выкарыстоўваючы патэнцыял Міжнароднага Форуму ТІБО, які штогод праводзіцца ў Мінску і з'яўляецца найбуйнейшай у рэгіёне прафесійнай падзеяй у сферы ІКТ. XXVII Міжнародны ІКТ Форум ТІБО адбудзецца ў Мінску з 18 па 22 мая 2020 года. Паглядзець асноўныя вынікі ўдзелу https://www.youtube.com/watch?v=qWwnbzbZUBo PDF