Выпускаецца ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 11 ліпеня 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прымеркаванага да пасяджэння Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі

Друкаваная версія
08.07.2019

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў
абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 11 ліпеня 2019
года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прымеркаванага да
пасяджэння Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі.

Месца гашэння – Мінск-1.

Колер масцікі – сіні.

Міждзяржаўны савет па супрацьдзеянні карупцыі з’яўляецца органам галіновага
супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў і прызначаны ў рамках сваёй
кампетэнцыі для забеспячэння арганізацыі і каардынацыі процідзеяння
карупцыі.

На пасяджэннях Савета разглядаюцца пытанні ўдасканалення нарматыўнай
прававой базы і каардынацыі дзейнасці бакоў у рамках рэалізацыі сумесных
праектаў дзяржаў – удзельніц СНД у барацьбе з карупцыяй.

У аснове спецштэмпеля і на канверце – эмблема Генеральнай пракуратуры
Рэспублікі Беларусь, на канверце таксама – эмблема СНД.

Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі
Беларусь.

Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з
літарнай маркай «А».

Дызайн спецштэмпеля і канверта Таццяны Кузняцовай.