З 3 студзеня 2020 года ўступіла ў сілу пастанова Мінсувязі «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб патрабаваннях па размяшчэнні і тэхнічных характарыстыках абаненцкіх паштовых шафаў»

З 3 студзеня 2020 года ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь ад 10 кастрычніка 2019 г. № 15 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб патрабаваннях па размяшчэнні і тэхнічных характарыстыках абаненцкіх паштовых шафаў».

Прыняцце пастановы абумоўлена тым, што Рэгламентам Сусветнай паштовай канвенцыі прадугледжаны наступныя максімальныя гранічныя памеры простых адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі - 305x381x20 мм. Адсутнасць тэхнічных патрабаванняў па вырабе абаненцкіх паштовых шафаў, прызначаных для дастаўкі простых адпраўленняў пісьмовай карэспандэнцыі, прыводзіць да таго, што памеры абаненцкіх паштовых шафаў, якія вырабляюцца ў цяперашні час і усталяваны на першых паверхах жылых дамоў, не дазваляюць забяспечыць дастаўку ўсіх простых паштовых адпраўленняў атрымальнікам. Гэта прыводзіць да таго, што атрымальнік вымушаны звяртацца ў аддзяленне паштовай сувязі, каб атрымаць простыя адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі, памеры якіх перавышаюць памеры абаненцкіх паштовых шафаў, што прыводзіць да стварэння чаргі.