Работа са зваротамі грамадзян - адзін з асноўных крытэрыяў ацэнкі дзейнасці дзяржорганаў. У адносінах да людзей недапушчальныя фармалізм і абыякавасць. Мінсувязі паслядоўна і настойліва прымаюцца меры, якія дазваляюць аператыўна і якасна прымаць рашэнні і максімальна ўлічваць законныя інтарэсы грамадзян. Іх галоўная мэта - наладзіць прамыя зносіны з людзьмі. У сувязі з гэтым, кіраўніцтвам Мінсувязі ажыццяўляюцца прыёмы грамадзян і юрыдычных асоб у міністэрстве, рэгулярна праводзяцца сустрэчы з працоўнымі калектывамі падпарадкаваных арганізацый, выязныя прыёмы, а таксама «прамыя тэлефонныя лініі» па суботах. Так, за першае паўгоддзе 2018 года Міністр і яго намеснікі ажыццявілі выезд у 14 раёнаў рэспублікі з мэтай наведвання падведамасных прадпрыемстваў, правядзення сустрэч з працоўнымі калектывамі наведваемых арганізацый, а таксама прыёму грамадзян і юрыдычных асоб. Падчас сустрэч з калектывамі раённых вузлоў паштовай і электрычнай сувязі абмяркоўваліся пытанні выканання бізнес-планаў, прагнозаў развіцця на бліжэйшыя гады, а таксама шляхі далейшага павышэння якасці аказваемых паслуг сувязі і іншыя пытанні, якія хвалююць работнікаў галіны. За першае паўгоддзе 2018 года міністр і яго намеснікамі праведзена 25 асабістых прыёмаў грамадзян, 32 «прамыя тэлефонныя лініі». У рамках наведвання рэгіёнаў прыём грамадзян праводзіцца з адначасовым падключэннем «прамой тэлефоннай лініі». За 6 месяцаў 2018 года кіраўніцтвам міністэрства праведзена 8 выязных прыёмаў у наступных гарадах: у Слаўгарадзе, Любані, Рагачове, Ваўкавыску, Гродне, Нароўлі, Лідзе і Смалявічах. Выязныя асабістыя прыёмы - найбольш аптымальная форма працы, якая дазваляе атрымаць поўную карціну таго, што адбываецца на месцах. Інфармацыя пра дату, час і месца правядзення выязнога прыёму даводзіцца да ведама грамадзян праз афіцыйныя Інтэрнэт- сайты Мінсувязі і прадпрыемстваў, сродкі масавай інфармацыі, райвыканкамамі і мясцовымі структурнымі падраздзяленнямі арганізацый Мінсувязі. Большасць пытанняў, паднятых грамадзянамі на выязных прыёмах, атрымоўваецца вырашыць на месцы, даўшы тлумачэнні і кансультацыі. Па пытаннях, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і разбору, прымаюцца звароты, якія разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб». У рамках рэалізацыі Дырэктывы № 2 ад 27 снежня 2006 г. «Аб мерах па далейшай дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату» у міністэрстве арганізавана работа «прамой тэлефоннай лініі» з Міністрам Папковым С.П. штомесяц у першую сераду месяца з 10.00 да 12.00 па тэлефоне +375 (17) 287 87 06. Таксама працуюць суботнія «прамыя тэлефонныя лініі» з Міністрам і яго намеснікамі з 9.00 да 12.00 па тэлефоне +375 (17) 287 87 06. З графікам можна азнаёміцца па спасылцы. Жыхары рэспублікі могуць задаваць кіраўніцтву пытанні, якія закранаюць дзейнасць паштовай і электрычнай сувязі, тэлебачання, радыёвяшчання, інфарматызацыі. На сайце размяшчаюцца графікі выязных прыёмаў. PDF