Падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальным агенцтвам інфармацыйнага грамадства Рэспублікі Карэя па заснаванню і забеспячэнню функцыянавання Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій 9 верасня 2016 года Міністрам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Папковым С.П. і выканаўчым дырэктарам Нацыянальнага агенцтва інфармацыйнага грамадства Рэспублікі Карэя Юн Чжон Вонам падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве па заснаванню і забеспячэнню функцыянавання Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій, адкрыццё якога запланавана ў 2017 годзе. Асноўнай мэтай яго стварэння з'яўляецца аказанне дапамогі Рэспубліцы Беларусь у развіцці інфармацыйнага грамадства з улікам паспяховага вопыту Рэспублікі Карэя па ўкараненню перадавых інфармацыйных тэхналогій. У рамках работы Цэнтра плануецца рэалізаваць шэраг мерапрыемстваў, якія пераважна будуць прадугледжваць абмен вопытам, тэхнічную падтрымку і кансультацыі па развіцці інфармацыйнага грамадства, а таксама выкананне праектаў па стварэнні і ўкараненні перадавых тэхналогій электроннага ўрада. Міністр адзначыў, што Рэспубліка Беларусь разглядае карэйскі вопыт у галіне развіцця сектара ІКТ у якасці прыярытэтнага для вывучэння і практычнага прымянення. «У сувязі з гэтым стварэнне Беларуска-Карэйскага Цэнтра супрацоўніцтва ў галіне інфармацыйных тэхналогій з'яўляецца залогам паспяховага працягу супрацоўніцтва ў гэтай галіне на прынцыпова новым узроўні», - сказаў Папкоў С.П. На цырымоніі падпісання з беларускага боку прысутнічалі: Папкоў Сяргей Пятровіч, міністр сувязі і інфарматызацыі, намеснікі Міністра, дырэктар Дэпартамента інфарматызацыі, начальнікі структурных падраздзяленняў міністэрства. З карэйская боку: Юн Чжон Вунь (Jeong Won Yoon) выканаўчы дырэктар Дэпартамента міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага агенцтва інфармацыйнага грамадства Рэспублікі Карэя (NIA), Хон Сын Мі (Seung Mi Hong) галоўны менеджэр Нацыянальнага агенцтва інфармацыйнага грамадства Рэспублікі Карэя (NIA) , Кім Ёнг Хо Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь, Рю Хак Сок саветнік Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь, Ю Хо Гёл супрацоўнік Пасольства Рэспублікі Карэя ў Рэспубліцы Беларусь. PDF