У 2022 годзе запушчаны абноўлены партал рэйтынгавай ацэнкі (якасць-паслуг.бел). Грамадзянам прадстаўлены сучасны інструмент для выказвання свайго меркавання аб якасці абслугоўвання насельніцтва дзяржаўнымі арганізацыямі. Цяпер пакінуць сваю ацэнку стала прасцей і больш цікава. Магчымасцямі партала з пачатку года ўжо скарысталіся больш за 14,6 тысяч разоў. Колькасць карыстальнікаў партала вырасла на 6,8 тысяч чалавек і складае на сёння 59 800. Узровень задаволенасці якасцю паслуг па краіне стабільна высокі на працягу амаль пяцігадовага перыяду функцыянавання партала і складае на сёння 91,62%. Найбольш часта на ім ацэньваліся адукацыйныя ўстановы, месцы адпачынку, гандлёвыя аб'екты. Запрашаем новых карыстальнікаў далучыцца да працы партала і ўнесці свой уклад у развіццё сферы паслуг у Беларусі. Для гэтага неабходна прайсці простую рэгістрацыю на партале (сфармаваць лагін і атрымаць пароль для доступу); знайсці праз радок пошуку арганізацыю, праца якой вам спадабалася ці да працы якой у вас ёсць заўвагі; пакінуць свой водгук у выглядзе ацэнкі і пры жаданні дапоўніць яго каментаром. Дзякуючы такой зваротнай сувязі дзяржаўныя органы і арганізацыі маюць магчымасць бачыць вынікі сваёй працы "вачыма" спажыўцоў і прымаць на гэтай аснове рашэнні па павышэнню якасці абслугоўвання насельніцтва. якасць-паслуг.бел -бесперапынны дыялог з кожным спажыўцом. PDF