Фізкультурна-спартыўнае свята "Мінская лыжня - 2017" прайшло 25 лютага на гарадской лыжаролернай трасе ў Вяснянцы. Спаборніцтвы прадугледжвалі розыгрыш і ўручэнне камандных узнагарод у двух лыжных эстафетных гонках. За прызавыя месцы спачатку змагаліся калектывы аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама, а следам - сілавых міністэрстваў і ведамстваў. У масавых стартах спаборнічалі ў хуткасці і цягавітасці спартсмены-аматары. Свята атрымаўся на славу, каманда Мінсувязі таксама прыняла ўдзел і ліха пераадолела ўсе выпрабаванні! Імкніся на Алімп горда, Да сонечнай узнагароды Дзеля прыгажосці спорту, Радзімы сваёй годны! Трэба перамагаць сумленна, Трэба жыць, каб дзівіліся людзі! Складуць і пра нас песні, - Нябёсам горача будзе! PDF