3 ліпеня 2016 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў зварот дзве паштовыя маркі і блок з серыі «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь». Дызайн М.Віткоўскай. Маркі і блок друкаваліся ў РУП «Бабруйская ўзбуйненая друкарня імя А.Ц.Непагодзіна». У адпаведнасці з артыкулам 19 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь сімваламі Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з'яўляюцца яе Дзяржаўны сцяг, Дзяржаўны герб і Дзяржаўны гімн. Дзяржаўны сцяг і Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца сімваламі дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь уяўляе сабой музычна-паэтычны твор, якi выконваецца ў выпадках, прадугледжаных Законам Рэспублікі Беларусь ад 5 лiпеня 2004 г. нумар 301-З «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» і іншымі заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. У дзень выпуску паштовых марак і блока ў абарачэнне на паштамце Мінска будзе праводзіцца спецыяльнае гашэнне на канверце «Першы дзень». PDF