Сёння ўсе калектывы арганізацый, якія ўваходзяць у сістэму Мінсувязі, сканцэнтраваны на выкананні галоўнай задачы - забяспечваць функцыянаванне сродкаў сувязі ва ўсіх сферах дзейнасці краіны. Усе арганізацыі галіны працуюць стабільна, сувязісты Беларусі з высокай адказнасцю выконваюць ускладзеныя на іх задачы. Літаральна на днях на пасяджэнні калегіі Мінсувязі будуць разгледжаны вынікі працы за 9 месяцаў бягучага года. Але ўжо сёння можна канстатаваць, што ў цэлым па Мінсувязі прагназуецца выкананне ўсіх даведзеных паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця. Падрабязная справаздача па выніках работы галіны за студзень-верасень будзе прадстаўлена на сайце Мінсувязі і ў супольнасцях у сацыяльных сетках. Паважаныя карыстальнікі паслуг сувязі! Сачыце за навінамі на нашых афіцыйных рэсурсах. Менавіта тут размяшчаецца актуальная дакладная інфармацыя аб дзейнасці галіны сувязі. Просім не давяраць неправераным звесткам, якія з'яўляюцца ў асобных інтэрнэт-крыніцах, а таксама розным публікацыям і зваротам ад імя арганізацый галіны сувязі. Сувязістаў заўсёды адрознівалі высокі прафесіяналізм і адказнае стаўленне да сваёй справы. Разумеючы важнасць і сур'ёзнасць сваёй працы, нашы калегі знаходзяцца на працоўных месцах, каб забяспечваць паслугі сувязі на ўсёй тэрыторыі краіны. PDF