У Мінску прайшоў трохдзённы моладзевы інтэлект-форум арганізацый сувязі «Думай! Развівайся! Дзейнічай! »

«Думай! Развівайся! Дзейнічай! »- так сімвалічна называецца навукова-тэхнічны і культурна-пазнавальны моладзевы інтэлект-форум арганізацый сувязі, які праходзіў 26 -28 лістапада 2019 года ў Мінску.

Гэта стала самым уражлівым і маштабным мерапрыемствам года ў жыцці моладзі галіны. Традыцыйна ў ім узялі ўдзел больш за 100 прадстаўнікоў студэнцкай і працоўнай моладзі, стыпендыяты Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі, удзельнікі міжнародных конкурсаў у сферы ІКТ, якія ініцыятыўна праяўляюць сябе ў вытворчым і грамадскім жыцці арганізацый краіны.

Характэрна, што асаблівая атмасфера мерапрыемству была зададзена з самага старту - на адкрыцці форуму непадробную цікавасць ва ўдзельніках выклікала жывое абмеркаванне тэмы «Крок у будучыню: штучны інтэлект». Мадэратарам мерапрыемства быў першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Сяргей Анатольевіч Несцяровіч. Глыбокім, змястоўным і пазнавальным для ўсіх удзельнікаў з'явіўся выступ Аляксандра Мікалаевіча Курбацкага, загадчыка кафедры тэхналогій праграмавання факультэта прыкладной матэматыкі і інфарматыкі Белдзяржуніверсітэта, доктара тэхнічных навук, прафесара, старшыні Экспертнага савета Парку высокіх тэхналогій.

Перад удзельнікамі выступіла Алена Фёдараўна Доўгань - доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры міжнароднага прыватнага і еўрапейскага права Белдзяржуніверсітэта - «Правы чалавека ва ўмовах цыфравізацыі грамадства».

Аб прыкладным характары праектаў распавёў начальнік аддзела знешніх камунікацый кампаніі «А1» Мікалай Алегавіч Брэдзелеў. Яго тэма «Павышэнне ўзроўню медыяпісменнасці, распаўсюджванне пазітыўнага кантэнту, развіццё лічбавага валанцёрства».
У адкрыцці мерапрыемства, а таксама ў ажыўленай дыскусіі прыняла ўдзел старшыня Рэспубліканскага камітэта Беларускага прафсаюза работнікаў сувязі Ніна Сямёнаўна Гаўрылава.

У працы форуму ўзялі ўдзел Юлія Аляксандраўна Шапкіна, начальнік упраўлення каардынацыі галіновых праектаў інфарматызацыі Мінсувязі (член журы), кіраўнікі арганізацый сувязі - генеральны дырэктар РУП «Белтэлекам» Юры Мікалаевіч Петручэня, намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйных пытаннях РУП «Белтэлекам» Сяргей Валер'евіч Туромша, (член журы), генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Святлана Віктараўна Юркевіч, намеснік генеральнага дырэктара РУП «Белпошта» Алена Васільеўна Драздовіч (член журы) і іншыя.

У ліку запрошаных у рабоце ўдзельнічалі адказныя прадстаўнікі апарата Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.

У адрозненне ад папярэдніх гадоў, на гэты раз маладыя наватары змаглі напрамую пагутарыць з вядучымі спецыялістамі ў сферы IT, атрымаць зваротную сувязь і бачанне перспектывы сваіх праектаў. На адбыўшымся ў рамках форуму своеасаблівым «кірмашы» навуковых і бізнес-ідэй сапраўды было на што паглядзець. Некаторыя праекты вылучаліся на агульным фоне не толькі сваёй арыгінальнасцю, але і ярка выяўленым прыкладным характарам.

Важным складальнікам у праграме форуму з’явіўся Хакатон і Камандаутварэнне - этап прадстаўлення заданняў, пошук рашэнняў канкрэтных праблем з вобласці IT або распрацоўка канкрэтнага прадукту.

Пэўную дынаміку мерапрыемствам форуму надавалі дзве пляцоўкі, дзе выяўлялася творчае саперніцтва каманд -Міжнародны цэнтр камутацыі РУП "Белтэлекам" і база адпачынку «Дружба» РУП «Белпошта», размешчаная ў наваколлі сталіцы. Тут праходзілі традыцыйны агляд-конкурс «Будучыня прафсаюза - справа маладых», а таксама праца каманд хакатона. Ажыўлена і займальна былі арганізаваны выступленні каманд і прэзентацыі праектаў прадстаўнікоў РУП «Белтэлекам» і РУП «Белпошта».

Грунтоўныя падыходы да вырашэння вытворчых задач прадэманстравалі фіналісты рэспубліканскага конкурсу рацыяналізатарскіх праектаў сярод працуючай і студэнцкай моладзі «Сувязь. Рацыяналізатарства. Будучыня».

Прыкладны характар прадстаўленых навуковых і інавацыйных ідэй, адзначалі практычна ўсе кіраўнікі арганізацый структуры Мінсувязі. Навукова-тэхнічны і культурна-пазнавальны моладзевы інтэлект-форум «Думай! Развівайся! Дзейнічай!», які адбыўся 26-28 лістапада, з’явіўся новай прыступкай на шляху перспектыўнага развіцця галіны. Гэта неаднаразова падкрэслівалася пры ўзнагароджанні ўдзельнікаў форуму.

Моладзь галіны поўная ідэй, ініцыятыў і прапаноў, але самае важнае - поўная жадання і энергіі ўвасабляць задуманае ў жыццё, пацвярджаць словы справамі.