Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў
абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 11 ліпеня 2019
года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прымеркаванага да
пасяджэння Міждзяржаўнага савета па супрацьдзеянні карупцыі.
Месца гашэння – Мінск-1.
Колер масцікі – сіні.
Міждзяржаўны савет па супрацьдзеянні карупцыі з’яўляецца органам галіновага
супрацоўніцтва Садружнасці Незалежных Дзяржаў і прызначаны ў рамках сваёй
кампетэнцыі для забеспячэння арганізацыі і каардынацыі процідзеяння
карупцыі.
На пасяджэннях Савета разглядаюцца пытанні ўдасканалення нарматыўнай
прававой базы і каардынацыі дзейнасці бакоў у рамках рэалізацыі сумесных
праектаў дзяржаў – удзельніц СНД у барацьбе з карупцыяй.
У аснове спецштэмпеля і на канверце – эмблема Генеральнай пракуратуры
Рэспублікі Беларусь, на канверце таксама – эмблема СНД.
Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Генеральнай пракуратурай Рэспублікі
Беларусь.
Да гэтай падзеі РУП «Белпошта» падрыхтавала мастацкі маркіраваны канверт з
літарнай маркай «А».
Дызайн спецштэмпеля і канверта Таццяны Кузняцовай.