Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь вызначыў меры па рэалізацыі агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы 20 сакавіка 2020 года прынята пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 159 "Аб рэалізацыі Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 снежня 2019 г. № 460" Пастановай зацверджаны: Палажэнне аб парадку завярэння на папяровым носьбіце інфармацыі, атрыманай з інфармацыйных рэсурсаў (сістэм) пры дапамозе агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы, якім рэгулююцца грамадскія адносіны, звязаныя з парадкам завярэння ўказанай інфармацыі на папяровым носьбіце; Read more about Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь вызначыў меры па рэалізацыі агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы PDF
Паважаныя атрымальнікі пенсій (дапамог) у паштовых аддзяленнях рэспублікі! З мэтай стварэння дадатковай абароны ад распаўсюджвання вірусных інфекцый для пажылых людзей і асоб з хранічнымі захворваннямі вы можаце звярнуцца па тэлефоне ў аддзяленне паштовай сувязі , якое Вас абслугоўвае, для арганізацыі выплаты пенсіі (дапамогі) паштальёнам у Вас дома. Акрамя таго, заяўку на выплату пенсіі (дапамогі) дома Вы можаце падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па тэлефоне - 154. Read more about Паважаныя атрымальнікі пенсій (дапамог) у паштовых аддзяленнях рэспублікі! PDF
Інфармацыя для кліентаў беларускай пошты Паважаныя кліенты РУП "Белпошта"! У дадатак да існуючых напрамкаў перасылкі пошты (Расія, Кітай і Ганконг) аднаўляецца прыём міжнародных паштовых адпраўленняў адрасатам у наступныя краіны: у Азербайджан, Арменію, Бельгію, Венгрыю, Вялікабрытанію, Германію, Ізраіль, Нідэрланды, Сербію, ЗША, Турцыю, Фінляндыю, Францыю і Швецыю прымаюцца адпраўленні міжнароднай паскоранай пошты EMS; у Венгрыю, Вялікабрытанію, Германію, Кыргызстан, Сербію, Нідэрланды, Латвію, Літву, Турцыю, Фінляндыю, Францыю, Швецыю і Эстонію прымаюцца адпраўленні пісьмовай карэспандэнцыі і пасылкі. Read more about Інфармацыя для кліентаў беларускай пошты PDF
Выязны прыём 27 сакавіка ў г.Свіслач правядзе першы намеснік міністра Несцяровіч С.А. 27 сакавіка 2020 года са 13.00 да 14.00 у Свіслацкім участку электрасувязі Першы намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Несцяровіч Сяргей Анатольевіч правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне: 8-01513-34555. Папярэдні запіс па тэлефоне: 8-0152-730155. Месца правядзення прыёму: г. Свіслач, Свіслацкі ўчастак электрасувязі, вул. Леніна 6, 3-ці паверх, кабінет начальніка ўчастка электрасувязі. Read more about Выязны прыём 27 сакавіка ў г.Свіслач правядзе першы намеснік міністра Несцяровіч С.А. PDF
Абаненты А1 у роўмінгу змогуць бясплатна званіць на «гарачыя лініі» беларускіх дыппрадстаўніцтваў На перыяд дзеяння абмежавальных мер, якія прымаюцца рознымі дзяржавамі ў мэтах недапушчэння распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі COVID-19, А1 робіць бясплатнымі званкі на «гарачыя лініі» беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў для абанентаў кампаніі, якія на гэты момант знаходзяцца ў 56 краінах свету ў роўмінгу. Read more about Абаненты А1 у роўмінгу змогуць бясплатна званіць на «гарачыя лініі» беларускіх дыппрадстаўніцтваў PDF
Участие в работе республиканской информационной группы Удзел у рабоце рэспубліканскай інфармацыйнай групы Міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган наведаў Установу адукацыі "Беларуская дзяржаўная акадэмія сувязі», сустрэўся з кіраўніцтвам і прафесарска-выкладчыцкім складам акадэміі. Кіраўнік ведамства правёў адзіны дзень інфармавання па тэме ідэалагічнага дня: « Сацыяльна-эканамічны стан рэгіёнаў і перспектывы іх развіцця» . Таксама Канстанцін Шульган адказаў на пытанні, якія цікавяць прысутных. Read more about Участие в работе республиканской информационной группы PDF
life:) адмяняе плату за званкі на тэлефоны гарачых ліній па пытаннях каронавіруса і беларускіх пасольстваў за мяжой, З 17 сакавіка ўсе абаненты мабільнага аператара life:) змогуць бясплатна званіць на тэлефоны гарачых ліній Беларусі па пытаннях коронавируса і на нумары экстраных ліній беларускіх дыпламатычных устаноў за мяжой. Званкі будуць бясплатнымі на ўсіх тарыфных планах, у тым ліку ў роўмінгу. Нумары гарачых ліній па пытаннях каронавіруса ў Беларусі: +375(29) 156-85-65; 8 (017) 334-34-68; 8 (0152) 55-25-02; 8 (0152) 75-53-22; 8 (0212) 67-36-44; 8 (0214) 74-39-44; 8 (0214) 57-36-44; 8 (0216) 51-34-41 і 51-34-48. Read more about life:) адмяняе плату за званкі на тэлефоны гарачых ліній па пытаннях каронавіруса і беларускіх пасольстваў за мяжой, PDF
20 сакавіка намеснік міністра Рабава Г.М. правядзе выязны прыём у г. Чашнікі 20 сакавіка 2020 года з 11.30 да 12.30 намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Рабава Ганна Мікалаеўна правядзе прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Чашніцкім участку электрасувязі з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне 8 02133 6 01 66 Папярэдні запіс па тэлефоне 8 02133 4 12 50. Месца правядзення прыёму: г.Чашнікі, вул. Ленінская, 7, кабінет 2.4. Read more about 20 сакавіка намеснік міністра Рабава Г.М. правядзе выязны прыём у г. Чашнікі PDF
Абаненты МТС у роўмінгу могуць бясплатна тэлефанаваць на гарачыя лініі беларускіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой МЗС і МТС аб'ядноўваюць намаганні па інфармаванні беларусаў за мяжой: мы далі абанентам, якія знаходзяцца ў роўмінгу, магчымасць бясплатна тэлефанаваць на гарачыя лініі беларускіх дыпламатычных прадстаўніцтваў за мяжой. Read more about Абаненты МТС у роўмінгу могуць бясплатна тэлефанаваць на гарачыя лініі беларускіх дыппрадстаўніцтваў за мяжой PDF
Беларуская пошта часова прыпыняе прыём выходных паштовых адпраўленняў ва ўсе краіны, за выключэннем Ганконга, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі Беларуская пошта часова прыпыняе прыём выходных паштовых адпраўленняў ва ўсе краіны, за выключэннем Ганконга, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі Паважаныя кліенты РУП "Белпошта"! Звяртаем увагу на тое, што ў сувязі з абвешчанай пандэміяй каронавіруса (SARS / CoV-19) ва ўсім свеце авіякампаніі, якія ажыццяўляюць перавозку пошты з Рэспублікі Беларусь, з-за ўзмацнення жорсткасці глабальных мер, накіраваных на стрымліванне распаўсюджвання каронавіруса і забеспячэнне бяспекі пасажыраў падчас палёту, пастаянна карэктуюць і скарачаюць авіярэйсы ў розныя краіны. Read more about Беларуская пошта часова прыпыняе прыём выходных паштовых адпраўленняў ва ўсе краіны, за выключэннем Ганконга, Кітайскай Народнай Рэспублікі і Расійскай Федэрацыі PDF