Мінсувязі далучылася да акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага»
Міністр сувязі і інфарматызацыі і кіраўнікі арганізацый сувязі ўсклалі вянкі да мемарыяльнага знака воінам-сувязістам
7 мая ў сувязістаў прафесійнае свята - Дзень работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі. Ну а 9 мая ўся краіна адзначыць 75-годдзе Вялікай Перамогі.
Па нязменнай традыцыі 7 мая кіраўнікі арганізацый сувязі ўсклалі вянкі да мемарыяльнага знака воінам-сувязістам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ўшанавалі памяць тых, хто аддаў жыццё за мір і свабоду.