21 чэрвеня на Мінскім паштамце адбылася цырымонія памятнага гашэння паштовай прадукцыі, прысвечанай II Еўрапейскім гульням 2019 года.

У цырымоніі ўрачыстага гашэння ўзяли ўдзел:
Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Шульган Канстанцін Канстанцінавіч;
Генеральны дырэктар РУП «Белпошта» Матусевіч Уладзімір Уладзіміравіч.

Гашэнне выходнай карэспандэнцыі спецыяльным паштовым штэмпелем з выявай талісмана II Еўрапейскіх гульняў 2019 году - лісяняці Лёсіка - будзе праводзіцца на працягу ўсяго мультыспартыўнага форуму: з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

II Еўрапейскія гульні - галоўны спартыўны ньюсмейкер лета. Тысячы электронных паведамленняў разлятаюцца па ўсім свеце з Мінска, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ.

II Еўрапейскія гульні - галоўны спартыўны ньюсмейкер лета. Тысячы электронных паведамленняў разлятаюцца па ўсім свеце з Мінска, паведамілі ў праграме Навіны «24 гадзіны» на СТБ. Ці вытрымлівае такія нагрузкі сувязь і як падрыхтаваліся да спартыўнага форуму спецыялісты гэтай галіны, расказаў міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі. Канстанцін Шульган - госць студыі СТБ.

У спартыўнай вёсцы, каб карыстацца паслугай, было разгорнута больш за 1100 кропак Wi-Fi

Сяргей Прохараў, СТБ:

ПРЭЗЕНТАВАНЫ ДАДАТАК ДАПОЎНЕНАЙ РЭАЛЬНАСЦІ ДЛЯ ЦЫРЫМОНІІ АДКРЫЦЦЯ ГУЛЬНЯЎ

У Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэзентацыя мабільнага дадатка дапоўненай рэальнасці Opening Ceremony AR Minsk 2019 да цырымоніі адкрыцця II Еўрапейскіх гульняў, якая адбудзецца ў Мінску на Нацыянальным алімпійскім стадыёне «Дынама» 21 чэрвеня.

Падрабязнасці на афіцыйным сайце 2-х Еўрапейскіх гульняў 2019 года ў Минску https://minsk2019.by/ru/news/1283

25 чэрвеня ў Прэс-цэнтры Дома прэсы прайшла прэс-канферэнцыя, прымеркаваная да II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, на тэму: «Аб гатоўнасці сетак электрасувязі па абслугоўванні II Еўрапейскіх гульняў»

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел Шульган Канстанцін Канстанцінавіч - Міністр сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь; Сядзельнік Алег Мікалаевіч - генеральны дырэктар СТАА «Беларускія воблачныя тэхналогіі»; Аляксеенка Павел Генадзевіч - генеральны дырэктар ТАА «Дзелавая сетка»; Лаева Вольга Віктараўна і Закарян Ваге Камсарович - прадстаўнікі ТАА «Сінезіс спорт».

Міністр сувязі і інфарматызацыі паведаміў, што праблем з якасцю сувязі падчас II Еўрапейскіх гульняў не назіраецца.

Выязны прыём у Слуцкім раёне правядзе намеснік міністра Гардзеенка Н.М.

28 чэрвеня з 12.00 да 13.00 выязны прыём грамадзян і юрыдычных асоб у Слуцкім рэгіянальным вузле паштовай сувязі правядзе намеснік Міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Гардзеенка Наталля Міхайлаўна з адначасовым падключэннем "прамой тэлефоннай лініі" па тэлефоне 8 (017 95) 4 70 23. Папярэдні запіс на прыём па тэлефоне 8 (017 95) 4 70 16.

Месца прыёму: Слуцкі рэгіянальны вузел паштовай сувязі (г.Слуцк, вул. М. Багдановіча, д. 2)

30 красавіка адбудзецца спецыяльнае памятнае гашэнне паштовай прадукцыі, прысвечанае 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне памятны спецштэмпель, які будзе выкарыстоўвацца 30 красавіка 2019 года для правядзення спецыяльнага памятнага гашэння, прысвечанага 115-годдзю прафсаюзнага руху Беларусі.

Месца гашэння – Мінск-1.
Колер масцікі – чорны.

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 20 красавіка 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тэлефонныя лініі»:

намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыі Рабавай Ганнай Мікалаеўнай па тэлефоне +375 (17) 287-87-06;

намеснікам генеральнага дырэктара па інфармацыйных тэхналогіях РУП «Белпошта» Дубовікам Ігарам Мікалаевічам па тэлефоне +375 (17) 293-59-14;

намеснікам генеральнага дырэктара па ўзаемадзеянні з дзяржаўнымі органамі і знешніх сувязях Базанавым Аляксандрам Віктаравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77.

Выпушчаны ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жыхары вадаёмаў Беларусі»

17 красавіка 2019 года Мінсувязі выпусціла ў абарачэнне чатыры паштовыя маркі з серыі «Жыхары вадаёмаў Беларусі».

На першай марцы намаляваны плавунец абрамлены, які сустракаецца па ўсёй Заходняй Еўропе аж да Азіі ў любога віду вадаёмах са стаялай вадой або слабой плынню. На другой марцы - колюшка трохгольчатая, якая сваёй назвай абавязаная наяўнасці трох шыпоў, размешчаных перад спінным плаўніком. Насяляе колюшка рэки, азёры і марскія прыбярэжжы.

Мінсувязі падтрымала Рэспубліканскую дабрачынную акцыю «Тыдзень лесу»

Супрацоўнікі Мінсувязі сёння, 13 красавіка, прынялі ўдзел у рэспубліканскай добраахвотнай акцыі «Тыдзень лесу» у Слабадскім лясніцтве дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Уздзенскі лясгас» Мінскага дзяржаўнага вытворчага лесагаспадарчага аб'яднання.

Па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь у рэспубліцы з 13 па 20 красавіка праходзіць рэспубліканская добраахвотная акцыя «Тыдзень лесу».