Мінсувязі выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Р. В. Кудрэвіч»

10 сакавіка 2019 года Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь выпускае ў абарачэнне канверт з арыгінальнай маркай «Жывапіс. Р. В. Кудрэвіч», наклад якога складзе 20 тысяч. Праект падрыхтаваны ў супрацоўніцтве з Нацыянальным мастацкім музеем Рэспублікі Беларусь. Дызайн канверта і спецштэмпеля Алены Мядзведзь.

Спецыяльнае памятнае гашэнне будзе праходзіць 2 красавіка ў аддзяленні паштовай сувязі № 1 Мінска (крама «Філатэлія», вул. Маскоўская, 16).

Правядзенне суботніх «прамых тэлефонных ліній»

У суботу, 9 сакавіка 2019 года, з 9.00 да 12.00 будуць праведзены «прамыя тлефонныя лініі»:

першым намеснікам Міністра сувязі і інфарматызацыіШэдко Дзмітрыем Генадзевічам па тэлефоне + 375 (17) 287-87-06 ;

намеснікам генеральнага дырэктара па тэхнічных пытаннях РУП «Белтэлекам» Шайбакавым Вадзімам Уладзіміравічам па тэлефоне +375 (17) 217-10-77 ;

Кіраўнік Мінсувязі накіраваў віншавальную тэлеграму з Міжнародным жаночым Днём!

"Паважаныя калегі, дарагія жанчыны! Прыміце шчырыя віншаванні з Міжнародным жаночым Днём!

Сучасная жанчына не проста жонка, мама, дачка. Яна выдатны кваліфікаваны кіраўнік, спецыяліст, дзелавой партнёр, добры сябар і надзейны паплечнік. Пры гэтым ёй заўсёды ўдаецца заставацца прыгожай, непаўторнай, клапатлівай. У гэты дзень хацелася б выказаць вам сваё захапленне за вашу жаночую мудрасць, уменне прыўнесці ў працу сувязістаў уласцівую жанчынам адказнасць, настойлівасць у дасягненні мэты, паразуменне і супрацоўніцтва.

6 сакавіка Міністр сувязі інфарматызацыі праводзіць асабісты прыём у міністэрстве

6 сакавіка з 8.00 да 13.00 Міністр сувязі інфарматызацыі Канстанцін Канстанцінавіч Шульган правядзе асабісты прыём у міністэрстве.

Адначасова з 10.00 да 12.00 будзе ўключана "прамая тэлефонная лінія" з Міністрам па тэлефоне +375 (17) 287 88 89.

Прыём грамадзян і юрыдычных асоб праводзіцца па адрасе г.Мінск, пр-т Незалежнасці, 10, першы паверх - пакой прыёму грамадзян, уваход з боку вул. Валадарскага.

Звяртаем Вашу ўвагу, што ў адпаведнасці з заканадаўствам аб зваротах неабходна ўказваць П.І.І. па бацьку і дадзеныя аб месцы жыхарства і/ці працы/вучобы.

Напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адбыўся ўрачысты прыём ад імя міністра сувязі і інфарматызацыі

5 сакавіка напярэдадні Міжнароднага жаночага дня адбыўся ўрачысты прыём ад імя міністра сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь Канстанціна Шульган. Святочнае мерапрыемства прайшло на базе РУП "Белтэлекам".

 Канстанцін Шульган цёпла прывітаў удзельніц мерапрыемства. Міністр адзначыў прафесійныя поспехі жанчын-кіраўнікоў, іх значны ўклад у дасягненні галіны сувязі, падзякаваў за адданасць сваёй справе, працавітасць і самааддачу.

Прапануем вашай увазе агляд публікацый чарговага выпуску часопіса «Веснiк сувязi» (1-2019)

З ПАСЯДЖЭННЯ КАЛЕГІІ МІНСУВЯЗІ

· Вынікі, перспектывы, сувязі

У ФОКУСЕ

· інфарматыка накіраваная ў рэгіёны

· Маркі ў гонар 100-годдзя БССР

· Свежы выпуск каталога «Інфармацыйныя рэсурсы і сістэмы Беларусі»

КРОПКІ РОСТУ

· Прагноз - узмацненне воблачнасці

ПАДЗЕЯ

· OSTIS-2019 прадставіў школы

ПРАЕКТЫ І РАШЭННІ

· Банкаўскія паслугі прадстаўляе «Белпошта»

· Слова за электронным рэцэптам

Зменены парадак разлікаў платы за выдзяленне і выкарыстанне радыёчастот

Кіраўніком дзяржавы падпісаны Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 лютага 2019 г. № 93 «Аб радыёчастотным спектры». Дадзены Указ распрацаваны Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі сумесна з зацікаўленымі органамі дзяржаўнага кіравання і арганізацыямі ў мэтах рэалізацыі Плана мерапрыемстваў па дэдаларызацыі эканомікі на перыяд 2016-2020 гады, удасканалення парадку ажыццяўлення адміністрацыйных працэдур, у тым ліку ў мэтах стварэння належных умоў для рэгістрацыі марскіх і іншых судоў у Рэспубліцы Беларусь.